16 красавiка 2024, aўторак, 23:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бізнэсмэн: Беларускі нафтавы эмірат трэба закрыць

4
Бізнэсмэн: Беларускі нафтавы эмірат трэба закрыць
Фота: mazyr.by

Нафтаперапрацоўкай павінен займацца прыватны бізнэс.

Пасля прыезду ў Менск кіраўніка «Раснафты» Ігара Сечына Расея пайшла на саступкі Беларусі ў пытаннях паставак нафты. Беларускія эксперты тут жа задаліся пытаннем, які будзе кошт гэтых саступак. Неўзабаве ў расейскіх СМІ загучалі адказы: не выключана, што Сечына цікавяць беларускія НПЗ. Маўляў, такі варыянт забяспечыць Беларусь палівам паводле прымальных коштаў, а Расея такім чынам развяжа пытанне канкурэнцыі ў нафтапрадуктах на еўрапейскім рынку.

Сваё меркаванне пра магчымы продаж НПЗ расейскім кампаніям у праграме Прымус выказаў эксперт у кіраванні і развіцці Генадзь Церпілоўскі, піша «Салiдарнасць».

Ён нагадаў пра тое, наколькі важныя былі для нашай краіны пастаўкі нафтапрадуктаў у Вялікую Брытанію і Нідэрланды, і наколькі пры гэтым імпарт беларускага паліва незаўважны ў эканоміцы гэтых краінаў.

– Магчыма, цяпер ужо не, але дакладна ведаю, што ў 2010–2011 гадах Нідэрланды былі для нас другой краінай пасля Расеі ў экспарце.

Эксперт задаецца пытаннем, ці будзе працаваць схема паставак нафтапрадуктаў на экспарт пасля магчымай перадачы кантролю над адным ці двума НПЗ Сечыну і ягоным кампаніям.

– Я прыхільнік таго, каб гэта быў прыватны бізнэс. Беларускі нафтавы эмірат трэба закрыць. Зразумела, што ў гэтай сітуацыі могуць змяніцца ўмовы і ў паліве ўнутры краіны. З пункту гледжання эканомікі гэта можа істотна павялічыць выдаткі вытворчасці і знізіць канкурэнтаздольнасць беларускай прадукцыі.

Генадзь Церпілоўскі ўпэўнены, што рана ці позна бакі дамовяцца пра пастаўкі нафты. Не выключана, што дамоўленасць будзе дасягнутая ўшчыльную да выбараў, што дасць расейскаму боку дадатковы шанец націснуць на Лукашэнку.

Заявы пра магчымы адбор нафты з трубаправода эксперт назваў паспешнымі і зробленымі з гарачкі:

– Не пойдзе, я так думаю, Аляксандр Рыгоравіч на прамую крымінальную справу. Збольшага, гэта крадзеж.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках