16 красавiка 2024, aўторак, 23:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менскае «Дынама» ўпершыню ў гісторыі заняло апошняе месца ў КХЛ

17
Менскае «Дынама» ўпершыню ў гісторыі заняло апошняе месца ў КХЛ

Таксама каманда можа пабіць антырэкорд лігі ў прапушчаных шайбах.

Менскае «Дынама» ўпершыню ў гісторыі закончыць сезон у Кантынентальнай хакейнай лігі на апошнім месцы, піша tut.by.

Гэта стала вядома пасля таго, як рыжскае «Дынама» перамагло ў гасцях «Куньлунь» - 2:1.

Такім чынам, адставанне «зуброў» ад латвійскай каманды склала ўжо чатыры балы. Менавіта столькі менскае «Дынама» можа набраць за два астатнія матчы, але нават у гэтым выпадку саступіць рыжанам паводле дадатковых паказчыкаў.

Усяго ў гэтым сезоне каманда правяла 60 матчаў, саступіўшы ў 47 з іх. «Дынама» ўжо ўстанавіла клубны антырэкорд, саступіўшы падчас чэмпіянату 12 матчаў запар.

Калі ж каманда прапусціць яшчэ дзве шайбы ў гульнях супраць яраслаўскага «Лакаматыва» і маскоўскага «Дынама», то паб'е антырэкорд КХЛ у колькасці прапушчаных шайб за адзін сезон. Пакуль у пасіве «зуброў» 224 галы.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках