29 сакавiка 2024, Пятніца, 16:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Няправільныя» заробкі: чаму рэакцыя ўладаў здзіўляе

11
«Няправільныя» заробкі: чаму рэакцыя ўладаў здзіўляе

Праблему бюджэтнікаў чыноўнікі называлі «ўкідам СМІ».

Тэма налічаных паводле новай схемы заробкаў бюджэтнікаў выходзіць на новы ўзровень. 25 лютага Камітэт дзяржкантролю правядзе жывую тэлефонную лінію на тэму, прысвечаную гэтай праблеме.

«Жыхары ўсіх рэгіёнаў краіны і Менска могуць паведаміць спецыялістам кантрольнай установы пра факты зніжэння заробку за студзень гэтага года ў параўнанні з атрыманым у папярэднія месяцы», - гаворыцца ў паведамленні КДК.

Тое, што вывучэннем праблемы ўслед за Мінпрацы, хай і з дапамогай трохгадзіннай гарачай лініі, зоймецца структура Леаніда Анфімава, лішні раз пацвярджае яе сур'ёзнасць. Хоць яшчэ зусім нядаўна ўлады рабілі выгляд, што гаворка ідзе пра асобныя выпадкі і недахопы на месцах.

«Салiдарнасць» прапануе ўзгадаць, як развіваліся падзеі і як на іх рэагавалі ўлады.

Нагадаем, новую схему разліку заробкаў для бюджэтнікаў увялі з 1 студзеня 2020 года. Адна з асноўных змен: тарыфную стаўку першага разраду змяніла базавая стаўка.

Улады запэўнівалі, што новаўвядзенні не прывядуць да зніжэння выплат. Лукашэнка ўзмацніў гэтыя запэўніванні абяцаннем «разабрацца з усімі», хто ўносіў прапановы для змены схемы выплаты заробкаў бюджэтнікаў, калі хтосьці атрымае «на рубель менш» пры такой жа нагрузцы, як цяпер.

Першыя званочкі з Гомеля

11 лютага ў прэсе з'явіліся паведамленні з Гомеля. Паводле інфармацыі tut.by, у Адміністрацыю Лукашэнкі быў адпраўлены ліст ад адной з гомельскіх дзіцячых спартовых школ. У ім паведамлялася, што працаўнікам школы далі заробак паводле новых правілаў, але яна выявіліся меншымі за папярэднія.

Неўзабаве работнікі школы паведамілі парталу пра тое, што ім прапанавалі падпісаць пратакол пасяджэння. Але пры гэтым у дакуменце быў зусім не той тэкст, які яны чакалі ўбачыць. Тым, хто не пагадзіўся падпісаць пратакол, нібыта пагражалі праблемамі.

Прызнанне праблемы, але з агаворкамі

14 лютага ў Мінпрацы прызналі наяўнасць праблемы, падкрэсліўшы, што «большасць фактаў зніжэння заробку за студзень падчас праверкі не пацвярджаюцца».

Пры гэтым установа арганізавала гарачую лінію для работнікаў бюджэтных арганізацый, паабяцаўшы не пакінуць па-за ўвагай кожны выпадак.

Лукашэнка: «У СМІ пішуць рознае»

17 лютага дыктатар пацікавіўся ў міністра фінансаў Максіма Ермаловіча:

- Што з заробкамі бюджэтнікаў, ці выконваем мы дадзеныя абавязацельствы, асабліва ў той рэформе заробку, пра якую мы гаварылі? У СМІ пішуць рознае, але хацелася б ведаць, як ідуць справы.

«Ёсць выпадкі ўкіду інфармацыі»

19 лютага Гарадзеншчыну наведала намесніца кіраўніка Адміністрацыі Лукашэнкі Вольга Чупрыс. Да таго моманту паведамленні аб змяншэнні заробкаў бюджэтнікаў пачалі прыходзіць і адсюль.

Чыноўніца зрабіла некалькі заяў аб праблеме налічэнняў.

- Гэтае пытанне бесперапынна кантралюецца. Ёсць выпадкі ўкіду інфармацыі аб тым, што заробкі ў сферы адукацыі, спартовых школах, культурнай галіне знізілася. Праведзены маніторынг паказаў, што фонд заробку на студзень не паменшыўся, - запэўніла яна супрацоўнікаў Ваўкавыскага каледжа ГрДУ імя Янкі Купалы.

Пазней Чупрыс прызнала факт няправільнага налічэння заробкаў:

- Высветлілася, што памылкі ў суме заробкаў былі праз няправільнае налічэнне часцей за ўсё. Адпаведна прыйшлі да высновы, што калі такія змены ідуць у налічэнні заробку, то неабходна практычна ў ручным рэжыме пералічваць заробак для таго, каб не дапусціць такіх перакосаў.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках