20 красавiка 2024, Субота, 18:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Іраку, Бахрэйне і Кувейце зафіксавалі першыя выпадкі каранавірусу

3
У Іраку, Бахрэйне і Кувейце зафіксавалі першыя выпадкі каранавірусу

Усе заражаныя пацыенты нядаўна былі ў Іране.

У Іраку, Бахрэйне і Кувейце зафіксавалі першыя выпадкі інфікавання кітайскім каранавірусам. Усе інфікаваныя пацыенты нядаўна былі ў Іране.

Пра гэта піша hromadske.ua са спасылкай на Reuters.

У Іраку каранавірус выявілі ў іранскага студэнта, які заехаў у краіну яшчэ да закрыцця мяжы.

У Кувейце паведамілі аб трох інфікаваных з 700 чалавек, якіх эвакуявалі 22 лютага з іранскага горада Мешхада. Гэта 53-гадовы грамадзянін Кувейта, 61-гадовы жыхар Савудаўскай Арабіі і 21-гадовы мужчына з невядомым грамадзянствам.

У Бахрэйне паведамілі, што заразіўся грамадзянін Бахрэйна, які прыехаў з Ірана.

Раней у шэрагу краін ужо прынялі пастанавілі закрыць мяжу з Іранам праз каранавірус. У іранскім горадзе Куме ад новага кітайскага каранавірусу памерлі 50 чалавек. Гэта самая вялікая колькасць смяротных выпадкаў па-за Кітаем.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках