25 красавiка 2024, Чацвер, 12:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мянчук пра сітуацыю ў краіне: Хочацца чагосьці новага

10
Мянчук пра сітуацыю ў краіне: Хочацца чагосьці новага
АРХІЎНЫЯ ФОТА TUT.BY

Людзі стаміліся ад бесперапыннага падвышэння коштаў.

Малады мянчук падзяліўся з прэс-службай грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» меркаваннем аб сітуацыі ў Беларусі і распавёў, чаго чакае ад гэтага года:

- Што тычыцца коштаў. Трэба пачаць з паліва. Тут усе ўмоўнасці ўжо сцёртыя. Калі раней у нас падвышэнне складала ўвесь час адну капейку, то цяпер дзесяць. Прыязджаеш на запраўку запраўляцца... Калі з працы запраўляеш, то ўмоўна дзесьці па «таблетцы», калі запраўляеш асабісты транспарт за свае грошы, то згадваеш, што раней за гэтую суму можна было проста бак запоўніць і ездзіць 2 тыдні.

Асабіста мая пазіцыя такая, што я ўжо стаміўся сачыць за тым, як гэтыя кошты ўзлятаюць. Ты прыходзіш у краму, і каб не марнаваць, не рваць сабе нервы, ты проста бярэш, што табе трэба і сыходзіш.

Калі браць агулам аб сітуацыі ў краіне і аб усім, што адбываецца перад «выбарамі», затрыманні нейкіх «цукровых» дынастый - гэта нічога не зменіць. Гэта проста паказуха перад «выбарамі».

Чыста ад сябе, пражыўшы вось гэты свядомы перыяд Аляксандра Рыгоравіча - хочацца чагосьці новага. Хочацца чагосьці новага, хочацца нейкіх перамен, хочацца ўдыхнуць і выдыхнуць лягчэй. Калі прыязджаеш у тую ж Еўропу (далёка хадзіць не трэба), у тую ж Вільню, Польшчу - усё прасцей.

Хочацца аб'ектыўнасці і сумленнасці. Але калі згадваеш усе тыя папярэднія выбары... Надта не хочацца, каб гэтым летам было тое ж самае.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках