25 красавiка 2024, Чацвер, 4:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы распавялі, як цукар уплывае на паводзіны дзяцей

4
Навукоўцы распавялі, як цукар уплывае на паводзіны дзяцей

Група навукоўцаў правяла тэставанне дашкольнікаў.

Распаўсюджанае меркаванне, што цукар робіць дзяцей гіперактыўнымі. The New York Times распавядае, што навукоўцы думаюць на гэты конт, піша tut.by.

Тэорыя аб тым, што цукар можа змяняць паводзіны дзяцей, упершыню з'явілася ў медыцынскай літаратуры ў 1922 годзе. Але на яе не звярталі ўвагі да выхаду ў 1975 годзе кнігі лекара Бэна Файнгольда «Чаму вашае дзіця гіперактыўнае». У ёй апісваўся выпадак гіперактыўнасці хлопчыка, і аўтар гэта звязаў з ужываннем салодкага.

Пазней некаторыя даследчыкі выказалі здагадку, што высокае ўтрыманне цукру ў прадуктах выклікае ўсплёск выпрацоўкі інсуліну, а гэта вядзе да выпрацоўкі адрэналіну і гіперактыўнасці. Але звесткі не былі пацверджаныя.

Падрабязнае даследаванне гэтай тэмы апублікавалі ў New England Journal of Medicine. Група навукоўцаў правяла тэставанне дашкольнікаў і дзяцей, якія, на думку іх бацькоў, былі адчувальныя да цукру. Ацэньвалася дзевяць розных паказчыкаў кагнітыўнай і паводніцкай эфектыўнасці. Вынікі паказалі: усё ж такі цукар не ўплывае на паводзіны і кагнітыўныя функцыі дзяцей: «Няма ніякіх довадаў таго, што цукар сам па сабе можа ператварыць дзіцяці з нармальнай увагай у гіперактыўнае».

Тым не менш, навукоўцы рэкамендуюць абмежаваць спажыванне цукру. Гэта не паўплывае на паводзіны дзяцей, але дапаможа абараніць іх ад атлусцення, дыябету 2-га тыпу і хвароб сэрца.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках