20 красавiка 2024, Субота, 8:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Следчыя паводле справы MH17 знайшлі відавочцу запуску «Бука»

17
Следчыя паводле справы MH17 знайшлі відавочцу запуску «Бука»
ФОТА: РІА НОВОСТИ/АНДРЭЙ СТЭНІН

Пра гэта распавёў кіраўнік міжнароднай следчай групы Фрэд Вестэрбеке.

У міжнароднай следчай групы (JIT), якая вядзе справу пра катастрофу Boeing MH17 у Данецкай вобласці летам 2014 года, ёсць прынамсі адзін відавочца, які пацвярджае запуск ракеты па пасажырскаму лайнеру. Пра гэта ў інтэрв'ю амерыканскаму тэлеканалу CBS 23 лютага сказаў кіраўнік JIT Фрэд Вестэрбеке, паведамляе gordonua.com.

Ён станоўча адказаў на пытанне вядучага Скота Пеле, ці ёсць такі сведка. Калі журналіст удакладніў, гэта адзін чалавек ці некалькі, Вестэрбеке сказаў, што «ёсць сведка, але колькі іх я не казаў».

Кіраўнік JIT падкрэсліў - у следства няма сумненняў у тым, што самалёт збілі з ракетнай сістэмы «Бук», якая знаходзіцца на ўзбраенні 53-й брыгады расейскага войска. Хто менавіта націснуў на кнопку, следчыя пакуль не высветлілі.

Са слоў Вестэрбека, расейцы нічога не дапамаглі расследаванні на працягу ўсіх пяці гадоў. Ён лічыць, што расейскія прадстаўнікі ўжо на другі дзень пасля катастрофы маглі б заявіць, што «мы ўчынілі памылку ці зрабілі тое, чаго не павінна было здарыцца».

Boeing 777, які ляцеў з Амстэрдама ў Куала-Лумпур рэйсам MH17, пацярпеў катастрофу 17 ліпеня 2014 года блізу Тарэза Данецкай вобласці. Загінулі ўсе 298 чалавек, якія знаходзіліся на борце (гэта грамадзяне Нідэрландаў, Малайзіі, Аўстраліі, Інданэзіі, Вялікабрытаніі, Нямеччыны, Бэльгіі, Філіпін, Канады і Новай Зеландыі).

Паводле высноў JIT, рэйс MH17 быў збіты з комплексу «Бук» з тэрыторыі, падкантрольнай прарасейскім баевікам. Пасля катастрофы самалёта прыладу вярнулі ў РФ.

24 траўня 2018 следчыя ўдакладнілі, што «Бук» прыбыў на Данбас з Курскай вобласці. Група аднавіла маршрут, па якім перавозілі ўстаноўку.

У траўні 2018 года Нідэрланды і Аўстралія афіцыйна абвінавацілі Расею ў катастрофе рэйса MH17.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках