28 сакавiка 2024, Чацвер, 18:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхар Светлагорска: Дзед са Шклова прыехаў і з'ехаў, а нам тут жыць

9
Жыхар Светлагорска: Дзед са Шклова прыехаў і з'ехаў, а нам тут жыць

Шмат хто з жыхароў Светлагорска ўжо вымушаны хадзіць у рэспіратарах.

Прычына - сапсаванае выкідамі завода беленай цэлюлозы паветра. Пра гэта распавёў жыхар Светлагорска, актывіст грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Аляксандр Міхайлаў, які прыйшоў на ўчорашнюю акцыю пратэсту ў ахоўным гарнітуры, паведамляе прэс-служба грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь».

- Чаму я так прыстроіўся? Таму што немагчыма дыхаць. Дзед са Шклова прыехаў і з'ехаў - гэта нічога не значыць. Прыехаў і з'ехаў. А жыць, дыхаць нам. Сёння можна. Сёння ружа вятроў такая.

У Якімавай Слабадзе людзі баяцца сяліцца. У іх пакоі цяпер не прадаюцца. Ніхто не купляе, нікому не трэба гэта ўсё.

Немагчыма дыхаць ужо. Чаму я так выглядаю? Тут так ходзяць. Такі касцюм для жыхароў Светлагорска ператвараецца практычна ў норму. Так, у нас так ходзяць. Я назіраю, як кіроўца, што людзі рэальна ўжо ходзяць у рэспіратарах.

Завод, што атручвае паветра ў Светлагорску, быў пабудаваны пры дапамозе крэдытаў кітайскіх банкаў, генпадрадчыкам выступіла карпарацыя CAMCE. Агульны кошт будаўніцтва склаў блізу 770 млн даляраў. Будаўніцтва суправаджалася скандаламі і з кітайскім генпадрадчыкам быў скасаваны кантракт. На днях у Светлагорск прыязджаў Лукашэнка, які афіцыйна запусціў завод.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках