23 красавiка 2024, aўторак, 18:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь уводзіць узмоцнены кантроль за асобамі, якія прыязджаюць з Італіі

8
Беларусь уводзіць узмоцнены кантроль за асобамі, якія прыязджаюць з Італіі

Прычына - актывізацыя распаўсюджвання ў Італіі каронавіруса.

З 25 лютага ў Беларусі ўводзяць узмоцнены санітарна-каранцінны кантроль за асобамі, якія прыязджаюць з Італіі. Гэтыя людзі патрапяць пад медыцынскае назіранне. Прычына - актывізацыя распаўсюджванне ў Італіі каронавіруса COVID-19, паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя Беларусі. Грамадзянам нашай краіны не рэкамендуецца наведваць рэгіёны паўночнай Італіі, дзе абвешчаны каранцін.

У Кітаі зарэгістравана ўжо больш за 77 тысяч выпадкаў захворвання каронавірусам, у яшчэ 28 краінах - 2101 выпадак (найбліжэйшыя да Беларусі - Расея, Нямеччына, Бельгія, Італія, Францыя, Швецыя, Фінляндыя), памерла амаль 2600 чалавек. У нашай краіне пад медыцынскім наглядам знаходзяцца 542 чалавекі, 712 чалавек яго ўжо прайшлі. З КНР прыехалі 325 студэнтаў, 141 з іх яшчэ пад медыцынскім наглядам. У часовай ізаляцыі знаходзяцца 265 кітайскіх рабочых.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках