25 красавiка 2024, Чацвер, 0:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Уорэн Бафет назваў найлепшы ў свеце бізнэс

12
Уорэн Бафет назваў найлепшы ў свеце бізнэс
УОРЭН БАФЕТ

Амерыканскі мільярдэр назваў гэтую кампанію «неверагоднай».

Амерыканскі мільярдэр Уорэн Бафет назваў кампанію Apple «магчыма, найлепшым бізнэсам у свеце» з тых, якія яму даводзілася бачыць.

Пра гэта ён заявіў у інтэрв'ю тэлеканалу CNBC, паведамляе «Лента.ру».

Бафет заявіў, што ўспрымае кампанію з Куперціна не проста як акцыі ў валоданні Berkshire Hathaway, якая належыць яму, а як уласны бізнэс. «Гэта неверагодная кампанія. Я павінен быў раней ацаніць яе як належыць», - сказаў бізнэсовец.

Таксама мільярдэр прызнаўся, што нядаўна змяніў свой смартфон Samsung на апошні iPhone. Пры гэтым 89-гадовы бізнэсовец прызнаўся, што не выкарыстоўвае ўсе магчымасці апарата. «У большасці людзей усё жыццё пабудаванае вакол смартфона. А я выкарыстоўваю яго як тэлефон», - дадаў Бафет.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках