29 сакавiка 2024, Пятніца, 8:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як Беларусь гандлюе чорнай ікрой

9
Як Беларусь гандлюе чорнай ікрой

Пастаўкі ў Расею павялічыліся ў 5,8 разы.

У лік экспартных пазіцый Беларусі, якія вылучаліся летась станоўчай дынамікай, увайшла ікра асятровых рыбаў. У 2019 годзе Беларусь нарасціла яе пастаўкі ў 3,6 разу, а галоўным пакупніком стала Расея, піша «Заўтра тваёй краіны».

Паводле звестак Нацыянальнага статыстычнага камітэта Беларусі, экспарт ікры асятровых з Беларусі за год павялічыўся з 812 да 2 928 кілаграмаў і ў грашовым выразе склаў больш за 710 тысячаў даляраў. Прырост у грашах – 55,1%, паколькі ў 2019 годзе вывозіўся менш дарагі прадукт, чым у 2018-м.

Большая частка ікры прызначалася для расейскага рынку, куды было прададзена амаль 2,4 тыс. кілаграмаў ікры на суму 355 тысячаў даляраў. Пастаўкі ў Расею павялічыліся ў 5,8 разу.

Другім у значэнні стаў казахстанскі рынак, куды было адгружана 132 кілаграмы ікры на суму больш за 80 тысячаў даляраў.

Краіны СНД сталі галоўнымі спажыўцамі беларускай ікры, але прыкладна 350 кілаграмаў сышло за межы постсавецкай прасторы. Паводле звестак Нацыянальнага статыстычнага камітэта, яе пакупнікі знаходзіліся ў краінах ЕЗ (у Гішпаніі, Італіі, Польшчы), у Ганконгу, Іярданіі ды іншых дзяржавах. А самым галоўным імпарцёрам за межамі СНД стала Новая Зеландыя, куды было пастаўлена 72 кілаграмы на 34 тысячы даляраў. Аўстралія таксама фігуруе ў спісе імпарцёраў – з 10 кілаграмамі на 6,6 тыс. даляраў.

Найбуйнейшым вытворцам ікры з асятровых рыбаў у Беларусі ўважаецца кампанія Admiral Husso. Яе ферма знаходзіцца ў Фаніпалі, а інвеставаў у праект у 2015 годзе бізнэсмэн Уладзімір Даўгяла (холдынг «Эйс»). Кампанія мае сертыфікат на экспарт свайго прадукту на рынак Еўразвязу. У 2018 годзе паглядзець, як вырабляюць беларускую ікру, і заадно прадэгуставаць яе, на Admiral Husso прыязджаў Лукашэнка.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках