19 красавiка 2024, Пятніца, 1:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Відэафакт: У Сірыі ліквідавалі паўсотні наймітаў з РФ

Відэафакт: У Сірыі ліквідавалі паўсотні наймітаў з РФ

Турэцкія войскі вядуць наступ у правінцыі Ідліб.

У правінцыі Ідліб на паўночным захадзе Сірыі загінулі сама менш 47 расейскіх наймітаў, паведамляе obozrevatel.com.

Пра гэта напісаў SaitErguven у Twitter. Паведамленне з'явілася пад навіной прапагандысцкага выдання "Спадарожнік", што ў сталіцы Лівіі Трыпалі ў сутыкненнях загінулі 16 турэцкіх салдатаў і больш за 100 сірыйскіх наймітаў.

Афіцэр ВСУ Анатоль Штэфан ("Шцірліц") у сваім Telegram-канале напісаў, што амаль 50 вайскоўцаў РФ "набылі акцыйныя квіткі на канцэрт Кабзона з нагоды Дня абаронцы айчыны".

У сеціве з'явіліся кадры з ліквідацыяй у правінцыі Ідліб сірыйскіх наймітаў і "іхтамнетаў" з Расеі ў іх ліку ў панядзелак, 24 лютага.

На кадрах відаць жорсткія баі і чуваць дзясяткі стрэлаў. "Зачыстка асадытаў", "Нейроб вызвалены ад войскаў Асада і Пуціна", "Іхтамнеты і найміты адступаюць", – падпісалі ролікі карыстальнікі.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках