19 красавiка 2024, Пятніца, 17:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Незалежная журналістка: Адзін са «сведкаў» прыйшоў на пасяджэнне ў нецвярозым стане

5
Незалежная журналістка: Адзін са «сведкаў» прыйшоў на пасяджэнне ў нецвярозым стане
АЛІНА СКРАБУНОВА

Аліна Скрабунова апавяла пра казусы магілёўскага «правасуддзя».

Журналістку Аліну Скрабунову і аператара Аляксандра Сідарэўскага з Магілёва судзяць паводле ч. 2 арт. 22.9 КаАП («Незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ»). Пасяджэнне паводле справы Аліны Скрабуновай перанеслі на 4 сакавіка, паведамляе «Белсат».

Аліну Скрабунову і Аляксандра Сідарэўскага судзяць за сюжэт пра 50-годдзе тралейбуснага парку ў Магілёве. Матэрыял выйшаў у эфіры тэлеканала «Белсат». Міліцыянты мяркуюць, што журналісты парушылі ч. 2 арт. 22.9 КаАП («Незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ»). Пакаранне за гэтае парушэнне прадугледжвае штраф ад 20 да 50 базавых велічыняў (540–1350 рублёў).

«Адзін са сведкаў прыйшоў на пасяджэнне ў нецвярозым стане. А я не прызнаю сваёй віны. Таму суддзя пастанавіла апытаць гэтага сведку, паколькі ён праходзіць паводле справы. Увогуле доўга цягнулася паседжанне. У выніку суддзя выпісала позву на 4 сакавіка і перанесла абвяшчэнне прысуду», – апавяла «Белсату» Аліна Скрабунова.

Пасля таго як журналістка выйшла з залы суда, ёй уручылі яшчэ адну позву.

«Мяне зноў будуць судзіць паводле гэтага ж артыкула, але паводле іншай справы. Калі сённяшнюю справу пачаў Кастрычніцкі РАУС, то наступную – ужо Ленінскі РАУС», – кажа Аліна Скрабунова.

Журналістку і аператара затрымалі 8 лютага ў Магілёве, калі яны накіроўваліся на асвятленне пратэсту кіроўцаў, якія абурыліся ростам коштаў на паліва. У РАУС Аліне Скрабуновай і Аляксандру Сідарэўскаму выпісалі позвы з патрабаваннем з'явіцца ў суд.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках