25 красавiка 2024, Чацвер, 3:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Францыі вылечылі ўсіх заражаных каронавірусам

12
У Францыі вылечылі ўсіх заражаных каронавірусам

Міністр аховы здароўя зрабіў справаздачу пра паспяховыя вынікі.

У Францыі ўсе грамадзяне, у якіх раней быў дыягнаставаны каронавірус, паспяхова ачунялі.

Пра гэта заявіў міністр аховы здароўя Францыі Аліўе Веран, паведамляе eurointegration.com.ua са спасылкай на BFMTV.

"На тэрыторыі Францыі больш няма выпадкаў захворвання каронавірусам. Вірус больш не распаўсюджваецца. Апошні пацыент, які быў шпіталізаваны ў Ліёне, вылечыўся. Ён больш не заразны і таму змог вярнуцца дадому", – сказаў Веран.

Міністр таксама даў рэкамендацыі людзям, якія вяртаюцца з паўночнай Італіі, дзе зафіксаваны ўсплёск каронавірусу.

Ён таксама сказаў, што людзі, якія вяртаюцца з Рыма, не зазнаюць канкрэтных захадаў праверак, бо ніводнага выпадку захворвання ў італьянскай сталіцы не было.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках