23 красавiка 2024, aўторак, 10:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь і Расея дамовіліся аб кампенсацыі за «брудную» нафту

16
Беларусь і Расея дамовіліся аб кампенсацыі за «брудную» нафту

«Белнафтахім» атрымае адпаведна з разлікам па $15 за барэль.

Беларусь падпісала пратакол з РФ аб кампенсацыі за брудную нафту і разлічвае на кампенсацыю з разліку $15 за барэль, заявіў намеснік старшыні канцэрна «Белнафтахім» Уладзімір Сізоў, паведамляе БелТА.

«Вядзецца актыўная работа, ужо падпісаны пратакол, што расейскі бок гатовы кампенсаваць, - сказаў Уладзімір Сізоў. - Ідзе праца, накіраваная на ўстанаўленне і пацвярджэнне тых кампенсацыйных выплат, якія ў выніку павінны будуць быць выплачаныя на адрас Мазырскага нафтаперапрацоўчага завода».

Намеснік старшыні «Белнафтахіма» адзначыў, што гаворка ідзе пра суму «па аналогіі з іншымі бакамі, уцягнутымі ў гісторыю з бруднай нафтай», - гэта контрагенты ў Польшчы, Чэхіі, Славаччыне, Вугоршчыне. «З адкрытых крыніцаў стала вядома, што яны атрымалі кампенсацыю ў суме $15 на барэль пастаўленай нафты з павышаным утрыманнем хлорарганікі», - дадаў ён.

«Белнафтахім» 19 красавіка 2019 года заявіў аб значным пагаршэнні якасці расейскай нафты Urals, якая паступае па трубаправодзе «Дружба». Змяшчэнне хлорарганічных злучэнняў у ёй у дзясяткі разоў перавышала гранічныя значэнні паводле стандарту. У выніку шэраг краін спыніў прымаць і перапрацоўваць расейскую нафту. Абодва беларускія нафтаперапрацоўчыя заводы - Мазырскі НПЗ і ААТ «Нафтан» - вымушаныя былі знізіць загрузку магутнасцяў і панеслі страты, шкода была прычыненая і трубаправоднай сістэме.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках