24 красавiка 2024, Серада, 4:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Улады Пецярбурга не ўзгаднілі Марш Нямцова праз няведанне, што такое «РФ»

10
Улады Пецярбурга не ўзгаднілі Марш Нямцова праз няведанне, што такое «РФ»

Расейскія ўлады заявілі, што «РФ не існуе».

Улады Санкт-Пецярбурга не ўзгаднілі марш у памяць пра забітага расейскага апазіцыянера Барыса Нямцова, апроч іншага, праз тое, што не зразумелі, што маецца на ўвазе пад абрэвіятурай РФ. Копію дакумента аб адмове перадаў адзін з чальцоў аргкамітэта маршу Дзяніс Міхайлаў, паведамляе «Радыё Свабода».

У дакуменце, напрыклад, гаворыцца, што ўладам незразумела, пра «якія рэпрэсіі, парушэнні правоў і свабодаў чалавека ідзе гаворка; дзе, кім і якім чынам яны ажыццяўляюцца; што маецца на ўвазе пад абрэвіятурай РФ». У ім таксама сказана, што нібыта «ў дзейным заканадаўстве і ў Канстытуцыі Расейскай Федэрацыі такой абрэвіятуры не існуе».

«Калі коратка, то Смольны заявіў што РФ не існуе. Мажліва, яны там усе з грамадзянствам СССР?» - пракаментаваў Міхайлаў у сябе ў твітэры.

Няведанне абрэвіятуры РФ - не адзіная падстава для адмовы ў акцыі. У дакуменце ўказваецца, што марш будзе замінаць людзям пры ўваходзе ў метро, а транспарту - руху па дарогах. Адміністрацыя падлічыла і шкоду, якую можа прычыніць акцыя, бо актывісты запатрабавалі перакрыць Траецкі мост. Паводле інфармацыі ўладаў, гэта перашкодзіць праезду 600 тысяч пасажыраў у грамадскім транспарце і прычыніць страты 30 тысяч рублёў.

Арганізатары Маршу Нямцова прапанавалі ўладам дзевяць магчымых маршрутаў. Узгадніць усе гэтыя маршруты мэрыя адмовілася, прапанаваўшы наўзамен правесці або шэсце на ўскраіне горада, альбо мітынг. Адмову актывісты абскардзілі ў судзе. Дэпутаты Пецярбурга напісалі ліст губернатару Аляксандру Бяглову з патрабаваннем узгадніць правядзенне акцыі.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках