19 красавiка 2024, Пятніца, 8:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З 1 сакавіка падаражэюць некаторыя маркі цыгарэт

15
З 1 сакавіка падаражэюць некаторыя маркі цыгарэт

Як зменяцца кошты?

З 1 сакавіка ў Беларусі вырастуць кошты некаторых марак цыгарэт. Пра гэта паведамляюць у Міністэрстве падаткаў і збораў. Падвышэнне коштаў будзе ў межах 15 капеек, піша tut.by.

На афіцыйным сайце Міністэрства падаткаў і збораў з'явілася інфармацыя аб максімальных раздробных коштах цыгарэт з фільтрам. Яны дзейнічацьмуць з 1 сакавіка. Падаражанне закране 32 брэнды цыгарэт, якія вырабляе тытунёвая фабрыка «Нёман». «Мінск» і «Мінск 7», «Прэм'ер» і «Прэм'ер 7» падаражэюць на 2 капейкі - з 1,23 да 1,25 рубля. Minsk city і Minsk capital паднімуцца ў кошце ўсяго на 1 капейку - з 1,23 да 1,24. Кошт Minsk city QS, Minsk capital QS таксама павялічыцца на 1 капейку, яны каштавацьмуць 1,13 рубля. NZ 6, NZ 8, NZ 10 таксама дададуць адну капейку, падаражэюць да 1,35. Такі ж рост коштаў чакае і Matrix Blue, Portal One - з 1,19 да 1,20 рубля.

На 5 капеек павялічыцца кошт NZ Black Compact, NZ Gold Compact (з 1,15 да 1,20 рубля). На столькі ж падаражэюць Pall Mall Nano Blue, Pall Mall Nano Silver, Pall Mall Nanokings Blue, Pall Mall Nanokings Silver, Pall Mall Demi Purple (з 2,40 да 2,45 рубля), Pall Mall Nano Fresh, Pall Mall Nano Fusion (з 2,45 да 2,50 рубля), Pall Mall Demi Blue, Pall Mall Demi Azure (з 2,05 да 2,10 рубля), Vogue Bleue, Vogue Lilas, Vogue Menthe, Vogue La Cigarette Bleue, Vogue La Cigarette Lilas, Vogue La Cigarette Menthe (з 3,90 да 3,95 рубля).

На 10 капеек вырасце кошт Velvet Menthol (з 2,50 да 2,60 рубля), Rothmans Demi Click Coral (з 2,30 да 2,40 рубля).

Павялічацца і кошты цыгарэт 8 брэндаў вытворчасці ТАА «Тытунь-інвест». Кошты Winston Super Slims Blue, Winston Super Slims Silver павялічацца з 3,38 да 3,46 рубля, Sobranie Blue, Sobranie Gold - з 3,58 да 3,66 рубля, Sobranie Compact Blue, Sobranie Compact Gold, Sobranie Blacks, Sobranie Evolve - з 3,35 да 3,43 рубля.

Дададуць у кошце і 3 брэнды, якія вырабляе ТАА «Інтэр Табака». L&M Blue Label (сіні) падаражэе на 15 капеек, да 2,65 рубля, а Parliament Night Blue і Parliament Aqua Blue - да 3,65 рубля.

Падвысяцца і кошты ўвазных цыгарэт. Падаражаюць 18 брэндаў, якія імпартуе «Беларусьгандаль», і 5 - СЗАТ «Энэрга-Оіл». На 5 капеек павялічыцца кошт Vogue La Cigarette Lilas, Vogue La Cigarette Menthe (да 3,95 рубля), Dunhill Fine Cut Blue, Dunhill Fine Cut Gold (да 3,85 рубля). На 10 капеек падаражэе L&M Motion, L&M Compact (сіні) (да 2,50 рубля), Pall Mall Demi Blue Limited Edition, Pall Mall Demi Azure Limited Edition (да 2,10 рубля), Richmond Black Edition (да 4,70 рубля), Richmond Bronze Edition, Richmond Red Edition (да 4,50 рубля), Aroma Rich Coast, Aroma Rich Highland (да 4,00 рубля), Aroma Rich Highland Superslims (да 3,75 рубля), Kiss Brown (да 2,50 рубля).

На 15 капеек вырастуць кошты L&M Blue Label (да 2,65 рубля), Parliament Night Blue, Parliament Aqua Blue (да 3,65 рубля).

З'явяцца ў продажы і новыя маркі для беларускага рынку: Camel Compact Аctivate Multi Mix (2,50), Camel Compact Аctivate Yellow Crush (2,40 рубля), Winston XS Fresh Mix (2,70 рубля) і Winston XS Purple Mix (2,95 рубля).

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках