3 красавiка 2020, Пятніца, 8:19
Народны карантын
Рубрыкі

15 разнавіднасцяў блінцоў з розных краін свету

4
15 разнавіднасцяў блінцоў з розных краін свету

Да 1 сакавіка будзе доўжыцца масленічны тыдзень.

24 лютага пачаўся масленічны тыдзень, які прадоўжыцца да 1 сакавіка, піша phuket.com. У гонар аднаго з самых сытных святаў года падаём 15 разнавіднасцяў блінцоў, традыцыйных для розных куткоў планеты.

Доса, Паўднёвая Азія

Тонкія, вострыя, хрумсткія і бліскучыя аладкі, прыгатаваныя з ферментаванага цеста з рысу і сачавіцы. Індыйцы любяць есці досу на сняданак, дадаўшы агародніннае начынне, напрыклад, вострую бульбу.

Паферці, Нідэрланды

Улюбёны ласунак нідэрландцаў на кірмашах і карнавалах. Маленькія пышныя блінцы, якія падаюцца з топленым маслам і цукровай пудрай.

Качапа, Паўднёвая Амерыка

Тоўстыя кукурузныя блінцы, якія падаюцца з начыннем з мяккага белага сыру. Набыць можна ў вулічных шапіках ва ўсёй Венесуэле і Калумбіі.

Ынджэра, Эфіопія і Эрытрэя

Папулярны ў гэтых дзвюх афрыканскіх краінах праснак з мукі тэф, якая адначасова з'яўляецца і ласункам, і посудам. Такія бліны начыняюць мясам або гароднінай, а затым адрываюць па кавалачку цеста і набіраюць гэтымі кавалачкамі ежу, як лыжкай.

Кайзершмарн, Аўстрыя

Салодкая страва, якая нагадвае здробненыя кавалачкі амлету. Гэты пышны блін пасыпаюць карамеллю, упрыгожваюць яблыкамі, вішнямі або міндалем.

Мсемен, Марока

Тонкія масляністыя бліны з маннай крупы з салодкім або салёным начыннем. Цеста для мсемена абсмажваецца ці запякаецца.

Панукаку, Фінляндыя

Тоўстыя, запечаныя ў духоўцы, бліны, якія падаюцца з ягадамі і вялікай колькасцю крэму.

Аканаміякі, Японія

Смажаны праснак з сумесі яечнага цеста і капусты, напоўнены ўлюбёным начыннем ад сыру да васьмінога і пасыпаны сушаным тунцом, марынаваным імбірам або маянэзам. Часам называюць «японскай піцай».

Фарыната, Італія

Італійцы мпаюць слабасць да гэтых тонкіх, прэсных бліноў з нуту. Таксама ласунак папулярны на паўднёвым узбярэжжы Францыі, дзе ён называецца сока.

Рагмунк, Швэцыя

Далікатныя і сытныя бульбяныя блінцы, абсмажаныя ў алеі і пададзеныя са свінінай і бруснічным джэмам.

Бінг, Кітай

Бліны, прыгатаваныя з пшаніцы. У якасці начыння часта сустракаецца качка і зялёная цыбуля, фаршаваныя яйкі або мяса.

Крэпы, Францыя

Тонкія, залацістыя блінцы, падаваць якія можна з салодкімі або салёнымі начыннямі. Вядомы французскі дэсерт Крэп Сюзет паліваюць апельсінавым лікёрам і пасыпаюць цукрам.

Апам балік, Паўднёва-Усходняя Азія

Папулярная вулічная ежа ў Малайзіі, Сінгапуры і Інданезіі. Гэтыя бліны, як правіла, салодкія, напоўненыя арахісавым маслам, кунжутам або шакаладам.

Панкейкі, ЗША

Пышныя аладкі, выкладзеныя пластамі, паміж якімі размяшчаюць кавалачкі банана, чарніцы, кляновы сіроп ці хрумсткі бекон.

Хоперсы, Шры-Ланка

Залацістыя, хрумсткія па краях і мяккія па цэнтры, гэтыя бліны пасыпаюць кары або соусам рэліш. Часам падаюць разам з яечняй.