25 красавiка 2024, Чацвер, 18:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Хто стаіць за новым дыскаўнтэрам «Грошык»?

23
Хто стаіць за новым дыскаўнтэрам «Грошык»?

Ён належыць найбуйнейшаму прадуктоваму рытэйлеру ў Беларусі.

За выхадам на рынак Беларусі новага жорсткага дыскаўнтэра «Грошык» стаіць кампанія «Еўрагандаль», уладальнік найбуйнейшай беларускай раздробнай сеткі «Еўраопт», піша tut.by.

- Кіроўная кампанія «Грошыка» завецца ТАА «Кландайк Рытэйл», гэта даччынае прадпрыемства «Еўрагандлю». У будучыні крамы пад таварным знакам «Грошык» будуць развівацца на базе ўжо існых памяшканняў. Упор у іх будзе рабіцца на максімальна нізкія кошты - ніжэйшыя нават, чым у іх «хіце». А стаўка - на тавары беларускай вытворчасці. Заснавальнікі кампаніі ставяць перад сабой задачу пацясніць расейскія дыскаўнтэрныя сеткі, якія сёння маюць вельмі моцныя пазіцыі ў рэгіёнах, - кажа суразмоўца.

Нагадаем, першая крама сеткі жорсткіх дыскаўнтэраў «Грошык» павінен адкрыцца 25 лютага ў Слоніме на вуліцы Берасцейскай, 42а. Раней тут была крама «Еўраопт». Кампанія прадэкларавала, што развіццё новай сеткі пачне з раённых цэнтраў. Рытэйлер разлічвае ахапіць рэгіянальныя гарады з насельніцтвам блізу 50 тысяч чалавек. Пасля гэтага «Грошык» можа прыйсці ў Менск і абласныя цэнтры. Крама ў Слоніме стане пілотнай.

Новы рытэйлер пазіцыянуе сябе як жорсткі дыскаўнтэр. Гэта значыць, на паліцах абяцаюць тавары нізкімі коштамі за кошт скарачэння выдаткаў: невялікая колькасць персаналу, абмежаваны асартымент, простае абсталяванне.

«Еўрагандаль» з'яўляецца найбуйнейшым прадуктовым рытэйлерам у Беларусі з 19%-най доляй рынку раздробнага гандлю прадуктамі харчавання (2018). Штодня крамы сеткі абслугоўваюць амаль 1 мільён пакупнікоў у 323 населеных пунктах Беларусі. Таксама кампанія развівае найбуйнейшы сэрвіс у дастаўцы прадуктаў харчавання ў СНД з больш чым 3,6 мільёна замоў у 2019 годзе.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках