19 красавiка 2024, Пятніца, 15:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Будзеце маўчаць - будзеце атрымліваць 270 рублёў»

7
«Будзеце маўчаць - будзеце атрымліваць 270 рублёў»

Павучальная гісторыя са Слонімскага раёна.

Актывіст грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» са Слоніма Віктар Марчык распавёў, як незалежныя СМІ дапамаглі павысіць заробак працоўнага:

- Аляксандр Дзерымарка, жыхар аграгарадка Азярніца, недалёка ад Слоніма, працаваў на двух працах цэлы месяц (даглядчык і слесар) і атрымаў заробак 270 рублёў. Пасля такой несправядлівасці мужчына звярнуўся ў незалежную прэсу, і тады яму на картку кінулі яшчэ 100 рублёў. Дык гэта ён звярнуўся, а многія асцерагаюцца кудысьці пісаць і вось жывуць за такія жабрацкія заробкі. А маўчаць людзі таму, што не хочуць страціць нават такі заробак, таму што іншага - не будзе.

Будзеце маўчаць - будзеце атрымліваць 270 рублёў. Не ўсе ж могуць выехаць за межы Беларусі на працу. У кагосьці ёсць сем'і, маленькія дзеці, хворыя бацькі, яшчэ нешта, - цытуе Марчыка прэс-служба грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь».

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках