У Швейцарыі зафіксавалі першы выпадак заражэння каронавірусам
2- 25.02.2020, 20:11
- 11,869
Раней таксама зафіксавалі першыя выпадкі захворвання каронавірусам у Харватыі і Аўстрыі.
У Швейцарыі пацвердзілі першы выпадак заражэння каронавірусам. Пра гэта паведамляе федэральная служба аховы здароўя краіны, паведамляе РБК.
Каронавірус выявілі ў чалавека на поўдні краіны - у кантоне Цічына. У ведамстве адзначылі, што заражанага каронавірусам шпіталізавалі і ізалявалі.
Паводле інфармацыі ведамства, за дзесяць дзён да гэтага чалавек, які заразіўся каронавірусам, адпачываў у Італіі недалёка ад Мілана.
Як удакладняе выданне Bote, гаворка ідзе пра мужчыну ва ўзросце 70 гадоў.