17 красавiка 2024, Серада, 0:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экс-прэзідэнту Кыргызстана выставілі абвінавачванне ў справе пра беспарадкі

5
Экс-прэзідэнту Кыргызстана выставілі абвінавачванне ў справе пра беспарадкі
АЛМАЗБЕК АТАМБАЕЎ

У жніўні 2019 года Атамбаеў і яго прыхільнікі на працягу двух дзён давалі адпор спецназу.

Генеральная пракуратура Кыргызстана ў аўторак 25 лютага, уручыла экс-прэзідэнту краіны Алмазбеку Атамбаеву і 13 яго прыхільнікам абвінаваўчыя акты паводле справы аб сутыкненнях у сяле Кой-Таш 7-8 жніўня 2019 года. Абвінаваўчае заключэнне паводле фактаў замаху на гвалтоўны захоп улады, забойства, замаху на забойства супрацоўнікаў праваахоўных органаў, арганізацыі масавых беспарадкаў, захопу закладнікаў і іншых злачынстваў складаецца з 491 старонкі, паведамляе DW.

Разам з экс-прэзідэнтам абвінавачванне атрымалі былы дарадца Атамбаева Фарыд Ніязаў, былы дэпутат парламента Кыргызстана Раўшан Жээнбекаў, дзве дзейныя дэпутаткі Ірына Карамушкіна і Асель Кадуранава, намесніца старшыні Сацыял-дэмакратычнай партыі Кыргызстана Кундуз Жолдубаева, былы целаахоўнік Атамбаева Канат Сагымбаеў.

Справа яшчэ 5 чалавек выдзеленая ў асобную вытворчасць, бо яны дамовіліся пра супрацоўніцтва са следствам. Прыхільнікі Атамбаева сцвярджаюць, што абвінавачванне бяздоказнае і пабудаванае толькі на вусных аповедах.

У жніўні 2019 года пад Бішкекам спецназ Дзяржкамітэта нацбяспекі Кыргызстана спрабаваў затрымаць Атамбаева, але гэтаму супраціўляліся яго прыхільнікі. Сутыкненні працягваліся два дні, у выніку Атамбаеў здаўся супрацоўнікам праваахоўных органаў Кіргізіі. У ходзе беспарадкаў пацярпелі 225 чалавек, загінуў адзін з спецназаўцаў.

Алмазбеак Атамбаеў пасля арышту ўтрымліваецца ў СІЗА Дзяржкамітэта нацбяспекі. Экс-прэзідэнт абвінавачваецца таксама ў іншых крымінальных справах, між іншым карупцыі і незаконнага ўзбагачэння. На маёмасць экс-прэзідэнта накладзены арышт.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках