25 красавiка 2024, Чацвер, 5:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскі апазіцыянер Кара-Мурза падаў у суд на ФБР

1
Расейскі апазіцыянер Кара-Мурза падаў у суд на ФБР

Старшыня Фонду Барыса Нямцова мяркуе, што ад яго хаваюць звесткі пра атручэнне.

Старшыня Фонду Барыса Нямцова Уладзімір Кара-Мурза-малодшы ў аўторак 25 лютага, падаў у суд на Федэральнае бюро расследаванняў (ФБР) ЗША. Ён патрабуе паведаміць яму вынікі аналізаў на магчымае атручэнне, сказана ў пазоўнай заяве, паведамляе dw.com.

Гаворка ідзе пра лабараторныя тэсты ўзораў крыві Кара-Мурзы, якія ў лютым 2017 года ягоная жонка Яўгена перадала ФБР з мэтай вызначыць, што менавіта выклікала хваробу.

Раней да ФБР звярталіся сенатары ЗША

Вынікі аналізаў з тых часоў палітык так і не атрымаў, хоць з адпаведнай просьбай да ФБР звярталіся некалькі сенатараў ЗША: нябожчык Джон Маккейн, Марка Рубіа і Роджэр Уікер. Нядаўна ў ФБР Кара-Мурза заявілі, што разгледзяць ягоную просьбу не раней за верасень, таму ён звярнуўся ў суд.

"Яны не абавязаныя былі нічога рабіць, я не з'яўляюся амерыканскім грамадзянінам. Але справа рэзанансная, справа публічная, у іх (у сенатараў ЗША. – Рэд.) таксама ніякіх сумненняў няма ў тым, што абодва разы гэта быў замах на забойства, звязаны з маёй палітычнай дзейнасцю", – заявіў Кара-Мурза ў інтэрв'ю "Сапраўднаму часу".

У 2015 і 2017 гадах палітык быў шпіталізаваны ў Маскве з сімптомамі атручэння невядомым рэчывам. Абодва разы ён быў у шпіталі ў крытычным стане, яму праводзіўся гемадыяліз, Кара-Мурза быў падлучаны да апарата штучнага дыхання.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках