29 сакавiка 2024, Пятніца, 2:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Суркоў упершыню пракаментаваў свой сыход з Крамля

6
Суркоў упершыню пракаментаваў свой сыход з Крамля
УЛАДЗІСЛАЎ СУРКОЎ

Былы памочнік Пуціна заявіў, што прадоўжыць «займацца палітыкай».

Былы памочнік прэзідэнта РФ Уладзіслаў Суркоў упершыню пракаментаваў сваю адстаўку з пасады.

Пра гэта ён апавёў у інтэрв'ю дырэктару Цэнтра палітычнай кан'юнктуры Аляксею Часнакову, якое апублікаванае на сайце «Актуальныя каментары».

«Я ж Данбасам і Украінай займаўся ў асноўным. Кантэкст змяніўся, скажам так. Гэта значыць, у выніку я павінен быў прадаўжаць імі займацца. Але кантэкст змяніўся», – адзначыў Суркоў.

Паводле ягоных словаў, ён хацеў сысці з Крамля ўжо даўно, прынамсі з 2013 года.

«Ужо тады зразумеў, што мне няма месца ў сістэме. Я, вядома, ствараў гэтую сістэму, але ніколі не быў яе часткай. Гэта не праблема сістэмы, гэта мая праблема. Адчуваю адчужэнне», – сказаў ён.

Суркоў пацвердзіў, што не плануе вяртацца на працу ў Крэмль, але прадоўжыць цікавіцца палітыкай.

Казаць пра далейшыя перспектывы свайго працаўладкавання Суркоў адмовіўся.

Нагадаем, 18 лютага Уладзімір Пуцін падпісаў указ пра адстаўку свайго памочніка Уладзіслава Суркова.

25 студзеня стала вядома, што памочнік прэзідэнта Расеі Уладзіслаў Суркоў пакінуў дзяржаўную службу. Ён адказваў за фармаванне палітыкі ў дачыненні да Украіны і супрацоўніцтва з Абхазіяй і Паўднёвай Асеціяй. Чыноўніка часам называлі «архітэктарам» вайны на Данбасе і галоўным ідэолагам стварэння тэрарыстычных утварэнняў «ДНР» і «ЛНР» на ўсходзе Украіны.

Паводле словаў дырэктара расейскага Цэнтра палітычнай кан'юнктуры Аляксея Часнакова, Суркоў пастанавіў сысці з дзяржслужбы праз «змену курсу на ўкраінскім кірунку». Што менавіта азначае гэтая фармулёўка, невядома.

Пазней стала вядома, што намеснік кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта РФ Дзмітрый Казак будзе займацца пытаннямі інтэграцыі і «ўкраінскай праблематыкай».

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках