18 красавiка 2024, Чацвер, 22:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рэкорд ужо не торт

2
Рэкорд ужо не торт

Такія паводзіны даляра не сталі нечаканасцю.

У Беларусі здарыўся маленькі фінансавы рэкорд. Курс даляра ўстанавіў новы гістарычны максімум. Па выніках таргоў 21 лютага на Беларускай валютна-фондавай біржы ён вырас на BYN0,0072 - да BYN2,2120, піша «БелГазета».

Папярэдні гістарычны максімум быў устаноўлены чатыры гады таму - на таргах 10 лютага 2016 года - на ўзроўні BYN2,2069 за даляр. У пачатку гэтага года афіцыйны курс даляра складаў BYN2,11 і вырас з таго моманту прыкладна на 5%.

Зрэшты, такія паводзіны «зялёнага» не сталі нечаканасцю. Яшчэ 12 лютага старшыня ўправы Нацбанка Павел Калавур заявіў на брыфінгу, што ваганні на валютным рынку ў гэтым годзе будуць мацнейшыя, чым у ранейшыя гады. «Што да сітуацыі ў найбліжэйшай перспектыве, гэта будзе залежаць ад таго, у якой ступені будуць рэалізаваны тыя рызыкі, якія завязаныя на эпідэміі каранавіруса», - адзначыў ён. Са слоў галоўнага банкіра краіны, гэты момант наўпрост паўплывае на сітуацыю ў сусветнай эканоміцы, а таксама ўскоснае - на сітуацыю ў эканоміцы Беларусі і Расеі.

«Акрамя таго, развіццё сітуацыі на валютным рынку будзе залежаць ад таго, наколькі хутка гаспадарчым суб'ектам удасца дамовіцца аб коштах на пастаўку нафты, бо гэта таксама ўплывае на дэвальвацыйныя чаканні насельніцтва», - дадаў Калавур.

Незалежныя эканамісты мяркуюць, што ў перспектыве сярэднегадавы курс даляра можа вырасці прыкладна на 10%. «Мы прагназуем, што ў 2020 годзе сярэднегадавы курс складзе 2,31 рубля за даляр», - заявіў дырэктар Даследчага цэнтра ІПМ Аляксандр Чубрык. Заўважым, што ў 2019 годзе сярэднегадавы курс склаў BYN2,09.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках