24 красавiка 2024, Серада, 13:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Чаму за праезд аўто з Расеі, Арменіі і Казахстана ніхто не плаціць?»

28
«Чаму за праезд аўто з Расеі, Арменіі і Казахстана ніхто не плаціць?»
Фота: БелТА

Беларускія кіроўцы абураныя.

«Цяпер склалася парадаксальная сітуацыя, пры якой за праезд па дарогах нашай краіны плацяць нашы грамадзяне (шляхам аплаты дарожнага збору), плацяць грамадзяне Украіны ды іншых краін, але не чальцы ЕАЭС, - гаворыцца ў петыцыі, якая з'явілася днямі ў сеціве. - Але за праезд легкавых аўтамабіляў з Расеі, Арменіі і Казахстана не плаціць ніхто. Гэтыя выдаткі кладуцца на плечы беларускіх падаткаплатнікаў». Складальнікі звароту прапануюць выправіць становішча, піша onliner.by.

«Апроч турыстаў і бізнэсоўцаў гэтай асаблівасцю заканадаўства актыўна карыстаюцца і грамадзяне нашай краіны, - сцвярджаецца ў петыцыі. - Напрыклад, набываюць аўтамабілі з расейскімі і армянскімі нумарамі з мэтай пазбягання дарожнага збору».

Складальнікі звароту мяркуюць, што ў выпадку захавання абавязку аплаты дарожнага збору грамадзянамі Беларусі ўсе астатнія ўладальнікі легкавікоў, якія ўязджаюць на нашу тэрыторыю, таксама павінны ўдзельнічаць у фінансаванні ўтрымання дарог. У якасці спосабу рэалізацыі задумкі прапануюць продаж віньетак, працу праз сістэму BellToll альбо што-небудзь іншае.

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках