23 красавiка 2024, aўторак, 14:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мінфін Расеі: Мы не рыхтуем кампенсацыі падатковага манеўру Беларусі

9
Мінфін Расеі: Мы не рыхтуем кампенсацыі падатковага манеўру Беларусі

Ва ўстанове заявілі, што нічога пра гэта не ведаюць.

Мінфін РФ не рыхтуе прапаноў аб кампенсацыі нафтавага падатковага манеўру Беларусі, заявіў журналістам статс-сакратар - намеснік кіраўніка ўстановы Аляксей Сазанаў, паведамляе interfax.by.

"Мы нічога не рыхтуем", - сказаў ён у адказ на просьбу пракаментаваць заяву Лукашэнкі. У пятніцу правадыр Беларусі, спасылаючыся на тэлефонную размову з расейскім калегам Уладзімірам Пуціным, паведаміў, што Расея кампенсуе Менску $300 млн за кошт прэмій нафтавым кампаніям.

"Нічога не ведаю. Калі гэта прэмія нафтавым кампаніям, то гэта трэба нафтавыя кампаніі спытаць", - сказаў Сазанаў.

З 1 студзеня 2020 года практычна няма паставак нафты з РФ на беларускія НПЗ праз адсутнасць кантрактаў з расейскімі нафтавымі кампаніямі, бо Беларусь уважае за немэтазгодную выплату прэміі пастаўшчыкам ва ўмовах падаражэння расейскай сыравіны ў сувязі з рэалізацыяй падатковага манеўру. Часовым развязаннем праблемы стала ўкладанне кантрактаў кампаніямі бізнэсоўца Міхаіла Гуцырыева - "Русснефтью" і "Нефтисой".

Раней паведамлялася, што ў Менску ацэньваюць страты ад расейскага падатковага манэўру на $400 млн у 2020 годзе. Агулам за перыяд рэалізацыі манэўру ў 2019-2024 гадах свае страты Беларусь ацаніла на суму блізу $10 млрд.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках