28 сакавiка 2024, Чацвер, 13:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Відэафакт: У Гародні дарогі ператварыліся ў коўзанку

5
Відэафакт: У Гародні дарогі ператварыліся ў коўзанку

Як вынік - дзесяткі аварый у розных частках места і велізарныя заторы.

Сёння, 26 лютага, з 7 да 9 раніцы дарогі Гародні ператварыліся ў коўзанку. Як вынік - дзесяткі аварый у розных частках Горадні і велізарныя заторы. Паведамленні аб першых аварыях сталі з'яўляцца ў сацыяльных сетках пад 8 гадзін раніцы. Да гэтага ад кіроўцаў можна было сустрэць паведамленні «асфальт як шкло» і «на дарозе слізгота», паведамляе onliner.by.

Як на ліха, адна з аварый адбылася ў вузкім месцы - паблізу моста праз Ласасянку. У выніку сталі заблакаваныя адразу два кірункі. Лоб у лоб сутыкнуліся фургон і легкавік Citroen, побач з пабітым бокам спыніліся Renault і Peugeot. На месца аварыі, акрамя супрацоўнікаў ДАІ, прыязджаў аўтамабіль хуткай дапамогі.

Яшчэ адна аварыя адбылася на вуліцы Маслакова ў бок Славінскага. У выніку заблакаваныя абедзве палосы і сотні аўтамабіляў у заторы.

На Індурскай шашы ў агароджы на падзельнай паласе апынуўся аўтамабіль таксі. Самаход зруйнаваў тры пралёты агароджы. Бампер і самі металічныя пралёты выпалі на сустрэчную палосу.

Аварыі былі заўважаныя на праспекце Касманаўтаў, на вуліцы Гарнавых і ў іншых месцах. Геаграфія - уся Гародня. Паводле інфармацыі месцічаў, у перыяд моцнай слізготы дарогі не былі апрацаваныя. Са слоў кіроўцаў, першыя аўтамабілі з пяском былі заўважаныя пад дзевяць гадзін раніцы.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках