25 красавiка 2024, Чацвер, 17:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Стоўбцах з аўтамабіля бізнэсоўца скралі $50 тысяч

21
У Стоўбцах з аўтамабіля бізнэсоўца скралі $50 тысяч

Яшчэ $20 тысяч злодзей не заўважыў.

23 лютага міліцыя затрымала 40-гадовага жыхара Фаніпаля паводле падазрэння ў крадзяжы 50 тысяч даляраў з аўто бізнэсоўца. У ягоным аўто знайшлі не толькі скрадзеныя грошы, але і пісталет з балаклавай. Пра гэта паведамляе МУС Беларусі, піша tut.by.

Напярэдадні ў міліцыю звярнуўся 40-гадовы жыхар Стоўбцаў. Ён распавёў, што ўвечары 21 лютага прыехаў з Менска, прыпаркаваў свой аўтамабіль BMW X6 і адправіўся дадому. У салоне аўтамабіля засталася ляжаць значная сума грошай: 50 тысяч даляраў у пакеце на заднім сядзенні і блізу 20 тысяч даляраў у сумцы. У ноч з 21 на 22 лютага 50 тысяч даляраў, якія ляжалі на заднім сядзенні, хтосьці скраў.

- BMW абсталявана сістэмай доступу без ключоў, што прадугледжвае аўтаматычнае адкрыццё і закрыццё цэнтральнага замка пры збліжэнні або аддаленні самага ключа. Мабыць, прылада не спрацавала, і аўтамабіль застаўся закрыты, - распавялі ў міліцыі.

Гэтым і скарыстаўся падазроны: ён тузануў за ручку - і дзверы машыны адчыніліся. Знойдзены на заднім сядзенні пакет з валютай ён забраў і з радасці больш нічога не шукаў, таму сумка з 20 тысячамі даляраў так і засталася ў аўтамабілі.

Падазраванага знайшлі цягам дня і затрымалі. У ягоным аўто знайшлі скрадзеныя грошы, а таксама пісталет, балаклаву і металічную палку.

Мужчына, які раней не быў судзімы, працуе індывідуальным прадпрымальнікам у сферы раздробнага гандлю аўтазапчасткамі. Дзеянням затрыманага дадзеная прававая ацэнка, па факце крадзяжу ў асабліва значнай суме распачатая крымінальная справа.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках