28 сакавiка 2024, Чацвер, 17:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Алімпіяду ў Токіё могуць скасаваць праз каранавірус

6
Алімпіяду ў Токіё могуць скасаваць праз каранавірус

Варыянты перанесці ў іншае месца або правесці яе пазней практычна не разглядаюць.

Чалец Міжнароднага алімпійскага камітэта Дзік Паўнд паведаміў у інтэрв'ю The Associated Press, што калі ўспышка каранавіруса ў Токіё выявіцца занадта вялікай, то Алімпійскія гульні, хутчэй за ўсё, скасуюць, піша 34travel.me. Варыянт перанесці Алімпіяду ў іншае месца або правесці яе пазней разглядаюць як імаверныя. Ёсць яшчэ два-тры месяцы да прыняцця канчатковай пастановы. Пакуль Японія зафіксавала чатыры выпадкі смерці ад каранавірус. Дзік Паўнд заклікаў спартоўцаў у кожным выпадку прадаўжаць трэніроўкі.

Алімпіяда ў Токіё павінна распачацца 24 ліпеня 2020 года. Чакаецца, што туды прыедзе 11 000 спартоўцаў. Да гэтага Алімпіяду касавалі толькі аднойчы - у 1940 годзе, калі яна таксама павінна была адбыцца ў Токіё. Паводле афіцыйных звестак, Японія сёлета выдаткуе 12,6 мільёнаў даляраў на падрыхтоўку і правядзенне гульняў. Афіцыйнай заявы аб магчымым касаванні Алімпіяды на сайце Міжнароднага алімпійскага камітэта пакуль няма.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках