29 сакавiка 2024, Пятніца, 2:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дэлегацыя Еўрапарламента адмовілася сустракацца з «палатачнікамі»

22
Дэлегацыя Еўрапарламента адмовілася сустракацца з «палатачнікамі»

Еўрапарламентарыі скасавалі сустрэчу за 15 хвілін да яе пачатку.

Скасаваная запланаваная на 26 лютага сустрэча дэлегацыі Еўрапарламента з беларускімі «дэпутатамі». Яна не адбудзецца з ініцыятывы еўрапейскага боку, паведаміў журналістам старшыня так званай сталай камісіі ў міжнародных справах ніжняй «палаты» Андрэй Савіных, паведамляе cайт naviny.by.

«Са шкадаваннем вымушаны паведаміць, што сустрэча, запланаваная з дэлегацыяй Еўрапарламента, не адбудзецца, - сказаў Савіных.

Крыніца ў так званай палаце прадстаўнікоў паведаміла БелаПАН, што беларускі бок аб скасаванні сустрэчы апавясцілі за 15 хвілін да яе меркаванага пачатку.

Дэлегацыя Еўрапарламента 24 лютага прыбыла ў Менск. У яе складзе намеснікі кіраўніка дэлегацыі Еўрапарламента ў сувязях з Беларуссю Вальдэмар Тамашэўскі (Літва) і Карын Карлсбро (Швэцыя), а таксама сталы дакладчык Еўрапарламента аб Беларусі Пятрас Аўштравічус (Літва).

Мэта візіту, які будзе доўжыцца да 28 лютага, - азнаямленне новаабраных чальцоў Еўрапарламента з сітуацыяй у краіне і асноўнымі кірункамі супрацоўніцтва паміж Еўразвязам і Беларуссю.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках