24 красавiка 2024, Серада, 11:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гісторыкі незадаволеныя палітыкай Расеі

1
Гісторыкі незадаволеныя палітыкай Расеі

Расейскія навукоўцы заяўляюць, што іх краіна не ўлічвае ўрокі гісторыі.

81% гісторыкаў не задаволеныя гістарычнай палітыкай, якая праводзіцца расейскай дзяржавай сёння, сведчаць звесткі даследавання, якое правяло Вольнае гістарычнае таварыства (ВГТ) пры садзейнічанні Камітэта грамадзянскіх ініцыятыў (КГІ) з дапамогай Аналітычнага цэнтра Юрыя Лявады, паведамляе «Радыё Свабода».

44% апытаных «цалкам не задаволеныя», 37% - «хутчэй не задаволеныя», «хутчэй задаволеныя» толькі 10%, столькі ж не змаглі даць адказ на пытанне. Варыянт «цалкам задаволеныя» з апытаных ніхто не абраў.

Большасць рэспандэнтаў мяркуюць, што гістарычная палітыка расейскай дзяржавы накіраваная на «фармаванне ўяўлення аб адмысловым шляху Расеі» (так адказалі 61% гісторыкаў), на «абгрунтаванне актуальнай унутранай і замежнай палітыкі» (59%) і на «фармаванне ізаляцыянісцкай свядомасці» (56%).

Палова апытаных згодная са сцвярджэннем, што «грамадства і дзяржава звычайна недастаткова ўлічваюць урокі гісторыі», а яшчэ 44% упэўненыя, што «грамадства і дзяржава звычайна робяць няслушныя высновы з урокаў гісторыі».

Вольнае гістарычнае таварыства не першы раз крытыкуе дзяржаўную палітыку ў галіне гісторыі. Так, ВГТ выступала з заявай з нагоды артыкула былога міністра культуры Уладзіміра Мядзінскага «Цікавая гісторыя». Выказванні Мядзінскага выклікалі ў чальцоў ВГТ неспакой за будучыню гістарычнай навукі: «Артыкул напісаны чыноўнікам, які істотна ўплывае на фармаванне «гістарычнай палітыкі». Міністр абышоў усе прафесійныя прэтэнзіі да сваёй дысертацыі, звязаныя з няўменнем працаваць з крыніцамі, паказвалі ў ВГТ.

Вольнае гістарычнае таварыства ў 2014 годзе заснавалі 16 навукоўцаў, якія спецыялізуюцца на гуманітарных навуках, сярод якіх даўні апанент Мядзінскага навуковы кіраўнік Дзяржаўнага архіва РФ Сяргей Міроненка, чалец-карэспандэнт РАН, навуковы кіраўнік Аддзела параўнальнага вывучэння старажытных цывілізацый Інстытута ўсеагульнай гісторыі РАН Аскольд Іванчыкаў, чалец-карэспандэнт РАН, прафесар НДУ ВШЭ Павел Увараў. ВГТ выступала ў падтрымку рэжысёра Алега Сянцова.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках