19 красавiка 2024, Пятніца, 11:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Еўропа рыхтуецца да значнага распаўсюджвання каранавірусу

15
Еўропа рыхтуецца да значнага распаўсюджвання каранавірусу
Фота: Anadolu Agency

Самая вялікая колькасць захварэлых на COVID-19 зарэгістраваная ў Італіі.

Краіны Еўразвязу павінны падаць Еўракамісіі (ЕК) нацыянальныя планы барацьбы з распаўсюджваннем каранавірусу ў Еўропе праз успышку хваробы ў Італіі. Пра гэта, як паведамляе ТАСС, заявіла еўракамісарка ў ахове здароўя і харчовай бяспекі Стэла Кірыякідэс на прэс-канферэнцыі ў Рыме пасля сустрэчы з міністрамі аховы здароўя Італіі і сумежных краін. Мерапрыемства транслявала прэс-служба ЕК.

«Краіны ЕЗ павінны найбліжэйшым часам падаць нацыянальныя планы для супрацьдзеяння распаўсюджванню каранавірусу», - заявіла Кірыякідэс. Паводле яе слоў, галоўнай мэтай ЕЗ цяпер «застаецца стрымліванне распаўсюджвання захворвання».

Кірыякідэс таксама заклікала краіны супольнасці «ўстрымлівацца ад няўзгодненых дзеянняў» уключна з аднабаковым увядзеннем памежнага кантролю ў санітарных мэтах унутры зоны дзеяння Шэнгенскага пагаднення.

«Мы не павінны паддавацца паніцы, - падкрэсліла еўракамісарка. - Неабходна змагацца з недакладнай інфармацыяй аб распаўсюджванні каранавірусу».

У сваю чаргу дырэктарка Еўрапейскага цэнтра кантролю і прафілактыкі захворванняў (ЕЦКПЗ) Андрэа Амон заявіла на той жа прэс-канферэнцыі, што Еўразвяз павінен быць гатовы «да рэалізацыі сцэнару ўзнікнення шырокіх зон распаўсюджвання каранавірусу» на сваёй тэрыторыі. Зрэшты, яна адзначыла, што большая частка людзей, якія заразіліся на каранавірус, выздараўліваюць, ці пераносяць яго з лёгкімі сімптомамі.

Сітуацыя ў Еўропе

Самая вялікая колькасць захварэлых на COVID-19 зарэгістраваная ў Італіі. Колькасць памерлых, паводле апошняй інфармацыі, узрасла да 12.

«Усяго на тэрыторыі Італіі зафіксаваныя 374 выпадкі заражэння, у тым ліку 12 смяротных выпадкаў», - абвясціў у сераду кіраўнік Дэпартамента грамадзянскай абароны Анджэла Барэлі. Ён дадаў, што сярод заражаных пяцёра непаўналетніх. Ён таксама адзначыў, што больш за ўсё захварэлых у Ламбардыі (258 чалавек), у Венета (71) і ў Эміліі-Раманье (30), і дадаў, што геаграфія заражэння распаўсюдзілася на вобласць Марке, дзе выяўлены адзін інфікаваны.

Тры новыя выпадкі пацверджанага заражэння каранавірусам зафіксаваныя ў Францыі, адзін з пацыентаў памёр. Пра гэта паведаміў у сераду на прэс-канферэнцыі дырэктар Управы аховы здароўя Францыі Жэром Саламон.

Міністр аховы здароўя Харватыі Вілі Бераш пацвердзіў другі выпадак заражэння каранавірусам новага тыпу на тэрыторыі рэспублікі. Пра гэта ў сераду паведамляе нацыянальная газета Jutarnji List. Паводле яе інфармацыі, гаворка ідзе пра братоў- двайнят, адзін з якіх нядаўна вярнуўся з Мілана.

Міністэрства аховы здароўя Грэцыі 26 лютага пацвердзіла першае заражэнне каранавірусам.

Акрамя таго, першы выпадак заражэння каранавірусам зафіксавалі ў Мадрыдзе. Агульная колькасць заражаных у Гішпаніі ўзрасла да васьмі.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках