24 красавiка 2024, Серада, 1:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейская тэнісістка Марыя Шарапава скончыла кар'еру

16
Расейская тэнісістка Марыя Шарапава скончыла кар'еру
МАРЫЯ ШАРАПАВА
ФОТА: ZUMA\TASS

Яна паспела здабыць 36 тытулаў рознага ўзроўню.

Пяціразовая чэмпіёнка турніраў «Вялікага шлема», расейская тэнісістка Марыя Шарапава абвясціла аб заканчэнні кар'еры. Развітальнае эсэ 32-гадовай тэнісісткі апублікаваў часопіс Vanity Fair, піша «Трибуна».

«Як развітацца з адзіным жыццём, якое ты калі-небудзь зведала? Як сысці з кортаў, на якіх трэніравалася з самага дзяцінства, ад гульні, якую любіш, якая прынесла табе скрытыя ад усіх слёзы і неапісальную радасць? Спорт, дзе ты знайшла сям'ю і прыхільнікаў, якія заўзелі за цябе больш за 28 гадоў?

Для мяне гэта нязведаны стан, так што прабачце мяне. Тэніс, бывай».

Прафесіяналка з 2001 года, Шарапава - уладальніца 36 тытулаў узроўню тура уключна з пяцю - «Вялікім шлемам» і адзіным выніковым турнірам. Срэбраная медалістка Алімпіяды-2012, дзе была сцяганосцам нацыянальнай каманды Расеі.

Шмат гадоў змагалася з траўмай пляча, на якім яшчэ ў 2008-м перанесла аперацыю. Пасля допінгавай дыскваліфікацыі 2016-17 гадоў фізічныя праблемы Шарапавай інтэнсіфікаваліся, і яна амаль не гуляла. У 2019-м правяла 15 матчаў, у якіх саступіла ў сямі.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках