25 красавiка 2024, Чацвер, 19:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пятрас Аўштравічус: Мы не можам прызнаць беларускі «парламент» легітымным

33
Пятрас Аўштравічус: Мы не можам прызнаць беларускі «парламент» легітымным
ПЯТРАС АЎШТРАВІЧУС

Дэпутат Еўрапарламента патлумачыў, чаму дэлегацыя адмовілася сустрэцца з «палатачнікамі».

Дэлегацыя Еўрапейскага парламента адмовілася сустракацца з «дэпутатамі» так званай палаты прадстаўнікоў. Пра гэта яны паведамілі за 15 хвілін да пачатку сустрэчы. Пра прычыны адмовы журналістам распавёў адзін з дэлегатаў Еўрапарламента Пятрас Аўштравічус, піша belsat.eu.

«Афіцыйная лінія Еўразвязу - непрызнанне Нацыянальнага сходу Беларусі. Бо пры адсутнасці выбараў, якія грунтуюцца на праве і свабодзе выбару, мы не можам прызнаць беларускі «парламент» легітымным. Мы маем абгрунтаваныя сумневы што да правядзення выбараў», - сказаў Пятрас Аўштравічус, сталы дакладчык Еўрапарламента аб Беларусі.

Візіт дэлегацыі Еўрапейскага парламента праходзіць з 24 да 28 лютага. Былі праведзеныя сустрэчы з прадстаўнікамі беларускіх міністэрстваў, грамадзянскай супольнасці, апазіцыйных партый. Еўрадэпутаты абмяркоўвалі пытанні змяненняў беларускай Канстытуцыі, хатняга гвалту, правоў чалавека, правоў на мірныя сходы. Важным пунктам сустрэч была Астравецкая АЭС. Са слоў Аўштравічуса, уражанні ад дыялогу розныя.

«Адна справа - слухаць прадстаўнікоў міністэрстваў, а іншая - праваабаронцаў. Часам інфармацыя разыходзіцца, ды і адказы ў міністэрствах размытыя. Сустракацца прыемна, штосьці даведаешся, але я не магу сказаць, што туман разышоўся», - падкрэсліў прадстаўнік Еўрапарламента.

Акрамя Менска яны наведаюць Нясвіж і Мір, а таксама прыедуць у Гародню. Там еўрапейскія дэлегаты сустрэнуцца з гарадзенскімі ўладамі і студэнтамі, наведаюць памежны пункт «Кузніца - Брузгі».

Напісаць каментар 33

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках