20 красавiка 2024, Субота, 19:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расія будзе збiваць грамадзянскія самалёты пры парушэнні межаў

64
Расія будзе збiваць грамадзянскія самалёты пры парушэнні межаў
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА З САЙТА www.belavia.by

Прэм'ер РФ падпісаў пастанову, якая касуе забарону, што дзейнічала з 1983 года.

Прэм'ер-міністр Расеі Міхаіл Мішусцін падпісаў пастанову ўрада, якая зноў дазволіць паветрана-касмічным сілам збіваць грамадзянскія самалёты, што парушылі дзяржаўную мяжу краіны.

Забарона біць на паразу па пасажырскіх лайнераў была ўведзеная пасля міжнароднага скандалу 1983 года, калі ВПС СССР збілі паўднёвакарэйскі Boeing 747, на борце якога знаходзіліся 269 пасажыраў, нагадвае finanz.ru.

У постсавецкай Расеі яе замацавалі пастановай урада 1994 года «Аб парадку выкарыстання зброі...у паветранай прасторы».

Новы дакумент, распрацаваны Мінабароны РФ, зацверджаны прэм'ерам і размешчаны ў сераду на партале прававой інфармацыі, касуе гэтую забарону, паведамляе РИА «Новости».

Калі грамадзянскае судна, не абсталяванае ўзбраеннем, парушае дзяржмяжу РФ і не рэагуе на радыёкаманды, у паветра паднімаюцца вайсковыя самалёты, якія абавязаныя візуальнымі сігналамі прымусіць яго да пасадкі або да выхаду з паветранай прасторы Расеі.

«Пры адмове суднамі-парушальнікамі выконваць радыёкаманды і (або) візуальныя сігналы на выкананне пасадкі або адмове падпарадкоўвацца без тлумачэння прычын зброя і баявая тэхніка дзяжурных сіл выкарыстоўваюцца...пры наяўнасці звестак пра адсутнасць на борце судна-парушальніка пасажыраў», - гаворыцца ў тэксце дакумента.

Агонь на паразу таксама можа выкарыстоўвацца па расейскіх грамадзянскіх авіялайнерах, якіх сагналі і якія не рэагуюць на каманды да здзяйснення пасадкі, гаворыцца ў пастанове. Для гэтага неабходна пацвердзіць, што на борце няма закладнікаў.

Пры адсутнасці магчымасці выкарыстання самалётаў і верталётаў удар можа быць нанесены «зенітнымі ракетнымі сродкамі» з папярэджаннем у выглядзе радыёкаманд, вынікае з дакумента.

Напісаць каментар 64

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках