29 сакавiка 2024, Пятніца, 2:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Tesla пачынае продажы новай мадэлі электрамабіля - Model Y

23
Tesla пачынае продажы новай мадэлі электрамабіля - Model Y

Кампанія Ілана Маска гатова аддаць першыя Tesla Model Y пакупнікам ужо ў сакавіку.

У пачатку гэтага тыдня пакупнікі, што зрабілі раннюю замову новай мадэлі электрамабіля Tesla Model Y, пачалі атрымліваць інтрыгуючыя паведамленні ад кампаніі. Мяркуючы па шквалу актыўнасці патэнцыйных уладальнікаў у Twitter, Model Y ўжо амаль гатовая да адпраўкі зацікаўленым пакупнікам, паведамляе «Сегодня».

Шматлікія карыстальнікі ў Twitter апублікавалі скрыншоты з паведамленнем ад Tesla, у якіх афіцыйна абвяшчаецца, што Model Y гатовая да паставак у сакавіку 2020 года. Кампанія пытаецца будучых уладальнікаў, у які дзень месяца ім будзе зручна прыняць іх новы электрамабіль. Пасля пацвярджэння даты, Tesla адправіць інфармацыю пакупнікам пра выніковы кошт і зацвярджэнне адрасу дастаўкі.

Tesla ўлічыла негатыўны досвед з Model 3, калі кампанія сутыкнулася з затрымкамі паставак самай даступнай мадэлі. Таму пры распрацоўцы Model Y, фірма Ілана Маска аптымізавала працэсы і гэта дапамагло не толькі правільна арганізаваць працэс перадзамоў для забеспячэння попыту, але і апярэдзіць графік з выпускам электракараў на некалькі месяцаў раней запланаванага тэрміну - сакавіка замест верасня 2020 года.

Першым красовер Model Y будзе варыянт Performance, які валодае самым далёкім прабегам. Уважаецца, што навінка здольная праехаць 500 кіламетраў на адной падзарадцы, якая лёгка пераўзыходзіць любы іншы электрамабіль у сегменце мадэлі Y (красовер). Больш даступная мадэль Model Y Standard Range таксама будзе выпушчаная ў 2021 годзе, разам з варыянтам Long Range.

Апроч вытворчасці ў ЗША, кампанія таксама плануе збіраць Model Y ў Кітаі на сваім новым вытворчым аб'екце за межамі Шанхая. Там цяпер адбываецца стадыя наладжвання вытворчасці Model 3.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках