18 красавiка 2024, Чацвер, 19:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Мяне абурае, што і грошы здай, і яшчэ ідзі мяці-грабі-фарбуй»

33
«Мяне абурае, што і грошы здай, і яшчэ ідзі мяці-грабі-фарбуй»

Гамяльчане распавялі, у колькі абышоўся ім суботнік.

У Гомельскай вобласці на мінулых выходных абвясцілі суботнік. Атрыманыя грошы павінны пайсці на будаўніцтва мемарыяла на месцы спаленай вёскі Ола ў 1944 годзе. Але, як высветлілася, аддаваць грошы са сваёй кішэні гамельчукі павінны ў добраахвотна-прымусовым парадку. У адным з гомельскіх пабліку гараджане абмеркавалі набалелае пытанне і распавялі пра суму, якую давядзецца ўрваць з сямейнага бюджэту, пішуць «Сильные новости».

Як высветлілася, у некаторых арганізацыях можна было абмежавацца сумай 5-20 рублёў, у іншых жа - суботнік і ахвяраванні на мемарыял разлічваліся асобна. «У маёй мамы на помнік настаўнікі здавалі па 50 рублёў i на суботнік па 22», - дзеляцца інфармацыяй гараджане.

На некаторых прадпрыемствах патрабавалі аплаціць за суботнік 10 рублёў, а калі прыходзіць і працаваць у гэты дзень няма жадання, то давялося б раскашэліцца на 25-45 рублёў у залежнасці ад пасады.

Паводле наяўнай інфармацыі, для некаторых арганізацый паставілі планку. «З аптэкі 66 рублёў павінна выйсці, - піша Наталля. - Правізар - 4 рублі, нам і загадчыку - па 6 рублёў, фармацэўт - 3 рублі, прыбіральшчыцы - 1 рубель».

«Выбачайце, але гэта ўжо праз край. У які раз радуюся, што сышла з бюджэтнікаў», - з палёгкай кажа гамяльчанка, якую абышоў такі лёс.

«Мяне абурае, што і грошы здай, і яшчэ ідзі мяці-грабі-фарбуй», - не хаваюць абурэння карыстальнікі сацыяльных сетак.

«Я, пакуль яшчэ не працавала, дзівілася, калі ў навінах казалі «за суботнік удалося сабраць... надцать мільёнаў рублёў». Думаю, адкуль сабралі-то? Людзі ж проста выйшлі бясплатна папрацаваць. Зэканомілі - так, але не сабралі ж, - дзяліцца сваімі думкамі дзяўчына. - Высвятляецца, сабралі...»

Напісаць каментар 33

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках