28 сакавiка 2024, Чацвер, 19:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія праваабаронцы сустрэліся з дырэктаркай БДІПЧ АБСЕ

2
Беларускія праваабаронцы сустрэліся з дырэктаркай БДІПЧ АБСЕ
СУСТРЭЧА ПРАВААБАРОНЦАЎ З ДЫРЭКТАРАМ БДІПЧ АБСЕ

Падчас размовы было абмеркаванае становішча з правамі чалавека ў Беларусі.

Сустрэча дырэктаркі Бюро дэмакратычных інстытутаў і правоў чалавека (БДІПЧ) АБСЕ Інгіб’ёрг Сольрун Гісладоцір з беларускімі праваабаронцамі адбылася 26 лютага ў Менску, паведамляе «Вясна».

У сустрэчы ўзялі ўдзел старшыня Праваабарончага цэнтру «Вясна» Алесь Бяляцкі і старшыня Беларускага Хельсінкскага камітэта Алег Гулак.

Падчас размовы было абмеркаванае становішча з правамі чалавека ў Беларусі, асобна былі агучаныя пытанні палітычных пераследаў, рэалізацыя права на распаўсюд меркаванняў, права на мірныя сходы, назіранне падчас «выбараў» і іншыя.

Праваабаронцы таксама выказаліся пра неабходнасць у павелічэнні актыўнасці АБСЕ ў Беларусі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках