19 красавiка 2024, Пятніца, 14:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуцін заявіў пра прэтэнзіі РФ на замежныя актывы краін былога СССР

48
Пуцін заявіў пра прэтэнзіі РФ на замежныя актывы краін былога СССР

Прэзідэнт РФ распавёў пра «парушаныя абавязанні» былымі савецкімі рэспублікамі.

Былыя рэспублікі Савецкага саюза парушылі дамоўленасці аб перадачы Расеі сваіх актываў за мяжой, заявіў у сераду прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін на сустрэчы з рабочай групай у падрыхтоўцы паправак у Канстытуцыю, паведамляе finanz.ru.

Са слоў Пуціна, пры распадзе СССР Масква ўзяла на сябе выплату запазычанасці ўсіх былых саюзных рэспублік, а тыя ўзамен пагадзіліся перадаць сваю замежную маёмасць.

«Увесь свет быў вельмі шчаслівы», калі Расея ўзяла на сябе гэтыя абавязанні ў запазычанасцях, падкрэсліў прэзідэнт, дадаўшы, што «ўсе пагадзіліся з тым, што мы спадкаемцы, калі трэба было вяртаць крэдыты за рэспублікі былога Савецкага Саюза».

Аднак абавязанні былі парушаныя. «Мы крэдыты выплацілі за ўсіх, а актывы за мяжой некаторыя зноў утвораныя на прасторы Савецкага Саюза дзяржавы нам так і не перадалі», - сказаў Пуцін (цытаты паводле ТАСС).

Ён дадаў, што «толькі за Украіну мы 16 млрд (даляраў) выплацілі».

Пазыковая праблема ўзнікла ў СССР у апошнія шэсць гадоў яго існавання - пасля таго, як увосень 1985 года Савудаўская Арабія рэзка павялічыла здабычу нафты, і кошт барэля абрынуўся ўтрая за лічаныя месяцы - з 32 да 9,5 даляра.

Для СССР продаж вуглевадародаў за мяжу была практычна адзінай крыніцай цвёрдай замежнай валюты, якой аплачваўся імпарт збожжа, абсталявання, спажывецкіх тавараў і тэхналогій. Сутыкнуўшыся з недахопам нафтавых даходаў, савецкае кіраўніцтва звярнулася па крэдыты на Захад. У выніку за 1985-89 гг агульная замежная запазычанасць СССР узляцела ўдвая, а чыстая (гэта значыць не пакрытая рэзервамі) - утрая, з 11,2 да 31,3 млрд даляраў.

Паводле апошняй ацэнкі Дзяржбанка СССР (на 1989), замежная запазычанасць СССР складала 45,8 млрд даляраў. Паводле звестак расейскага ЦБ, якія даступныя з 1994 года, гэтая сума складала ўжо 104,5 млрд даляраў, з якой блізу паловы (47,6 млрд) прыходзілася на Лонданскі клуб крэдытораў, а рэшта - на Парыжскі клуб (27,3 млрд) і абавязак перад былымі сацыялістычным краінамі (27,5 млрд даляраў).

Да 2001 году Расея выплацілі блізу 10 млрд даляраў з гэтых пазык і рэструктуравала запазычанасць перад Лонданскім клубам, выпусціўшы еўрааблігацыі на 20,5 млрд даляраў, якія былі цалкам выплачаныя да 2017 года.

Асноўную запазычанасць Расея практычна цалкам выплаціла двума буйнымі ратамі - у 2005-м і 2006-07 гг. На кастрычнік мінулага года, паводле звестак ЦБ РФ, у РФ заставалася толькі 475 млн даляраў запазычанасці былога СССР.

З гэтай сумы 20 млн прыпадае на абавязак перад сацыялістычнымі краінамі, а асноўная частка - 454 млн - на «іншых афіцыйных крэдытораў», якіх статыстыка не канкрэтызуе.

Напісаць каментар 48

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках