24 красавiка 2024, Серада, 5:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Трамп прызначыў Пэнса адказным за барацьбу з каранавірусам на нацыянальным узроўні

Трамп прызначыў Пэнса адказным за барацьбу з каранавірусам на нацыянальным узроўні
МАЙК ПЭНС
ФОТА: GETTY IMAGES

Са слоў прэзідэнта ЗША, ягоная адміністрацыя гатовая рабіць усё, каб прадухіліць эпідэмію.

Прэзідэнт Дональд Трамп заявіў, што віцэ-прэзідэнт Майк Пэнc будзе прызначаны адказным за барацьбу з каранавірусам на нацыянальным узроўні. Трамп сказаў пра гэта на прэс-канферэнцыі, якая адбылася ў Белым доме ў сераду ўвечары, паведамляе «Голас Амерыкі».

«Я абвяшчаю, што прызначаю віцэ-прэзідэнта Майка Пэнса адказным за гэта, і што Майк будзе працаваць з лекарамі і іншымі спецыялістамі з [сабранай намі] каманды. Гэта бліскучая каманда, я правёў з ёй шмат часу за апошнія пару тыдняў. Гэта неверагодна таленавітыя людзі, і Майк будзе імі кіраваць і паведамляць пра ўсё асабіста мне, - паведаміў прэзідэнт Трамп, - Майк Пэнс выдатна сябе зарэкамендаваў у многіх рэчах, у тым ліку ў галіне аховы здароўя, калі ён быў губернатарам штата Індыяна, і ўлады шматлікіх іншых штатаў уважліва сачылі за ягонымі дзеяннямі і рэфармавалі свае сістэмы аховы здароўя паводле ўзору сістэмы ў Індыяне. І я сапраўды ўважаю яго за эксперта ў гэтай сферы».

«Мы гатовыя адаптавацца і гатовыя рабіць усё, што трэба па меры распаўсюджвання хваробы - калі яна будзе распаўсюджвацца», - таксама сказаў кіраўнік Белага дома, адзначыўшы, што ЗША выдаткуюць усе неабходныя сродкі на барацьбу з каранавірусам. Ён дадаў, што ягоны ўрад, у якасці адной з мер, можа спыніць транспартнае злучэнне з Італіяй і Паўднёвай Карэяй, аднак цяпер для гэтага «непрыдатны час», удакладніў прэзідэнт.

«Мы прынялі на раннім этапе некалькі вельмі добрых пастаноў - пастаноў, якія былі высмеяныя ў самым пачатку. Мы закрылі нашы межы для рэйсаў, якія прыбываюць з пэўных раёнаў... заражаных каранавірусам. І мы зрабілі гэта загадзя», - падкрэсліў прэзідэнт.

Са слоў Трампа, прыярытэтам нумар адзін цяпер з'яўляюцца «здароўе і бяспека амерыканцаў». Прэзідэнт запэўніў, што рызыка заражэння каранавірусам для амерыканцаў «застаецца вельмі нізкай». Паводле ягоных слоў, на сённяшні дзень у ЗША зафіксавана толькі 15 выпадкаў заражэння каранавірусам, і амаль ва ўсіх выпадках хворыя ўжо ідуць на папраўку.

Віцэ-прэзідэнт Майк Пэнс, таксама браў удзел у прэс-канферэнцыі, падкрэсліў, што, нягледзячы на невялікую рызыку ўспышкі ў ЗША, прэзідэнт даручыў сваёй камандзе «распачаць усе крокі, патрэбныя для таго, каб па-ранейшаму гарантаваць здароўе і дабрабыт амерыканцаў».

«Людзі ў гэтай краіне могуць быць упэўнены, што пад Вашым кіраўніцтвам мы будзем працягваць выкарыстоўваць усе рэсурсы федэральнага ўрада ў каардынацыі з нашымі партнёрамі ў штатах і на месцах... для эфектыўнага адказу на хранічны вірус тут у Злучаных Штатах», - падкрэсліў Пэнс.

Міністр аховы здароўя і сацыяльных службаў Алекс Азар высока ацаніў своечасовыя і эфектыўныя дзеянні адміністрацыі Трамп, якія дапамаглі пазбегнуць eспышкі каранавіруса ў ЗША.

«Раннія і смелыя дзеянні прэзідэнта, уключаючы абмежаванні на паездкі, дазволілі нам здабыць неверагодна каштоўны час. Гэта дапамагло нам стрымаць распаўсюджванне віруса, разабрацца з існымі ў нас выпадкамі і падрыхтавацца да таго, што нам спатрэбіцца для змякчэння больш шырокага распаўсюджвання інфекцыі ў Злучаных Штатах», - падкрэсліў Азар.

Паводле ягоных слоў, цяперашняя сітуацыя можа імкліва памяняцца: улады чакаюць з'яўлення ў ЗША новых выпадкаў захворвання.

«Таму мы нагадваем амерыканскаму грамадству і нашым партнёрам у дзяржаўным, мясцовым і прыватным сектарах, што яны павінны ведаць пра тое, як можа выглядаць больш маштабны адказ [на магчымае з’яўленне]», - заявіў Азар.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках