24 красавiка 2024, Серада, 16:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускі стартап упершыню будзе падтрыманы ўрадам Вялікай Брытаніі

6
Беларускі стартап упершыню будзе падтрыманы ўрадам Вялікай Брытаніі

Стартапу прапанавалі рэалізаваць свой праект на тэрыторыі Злучанага Каралеўства.

Фінтэх-стартап Cashew першым з Беларусі трапіў у Global Entrepreneur Programme. Гэта праграма падтрымкі інавацыйных праектаў урадам Вялікай Брытаніі. Пра гэта паведамляе dev.by.

GEP дапамагае тэхналагічным замежным кампаніям пераехаць у Вялікую Брытанію для вядзення там бізнэсу, апавёў заснавальнік Cashew Уладзімір Сержановіч.

– Праекты адбіраюцца праз амбасаду Вялікай Брытаніі па ўсім свеце паводле вынікаў маніторынгу і асабістых сустрэчаў з заснавальнікамі стартапаў. Спецыялісты выбіраюць стартапы з замежнымі фаўндэрамі, якія цікавыя для рэлокацыі. Мы таксама атрымалі ліст з прапановай рэалізаваць свой праект на рынку Вялікай Брытаніі, – удакладніў Уладзімір Сержановіч.

Прэзентацыя праграмы, у якой будзе ўдзельнічаць стартап Cashew, пройдзе ў сакавіку ў Лондане. Паводле словаў Уладзіміра Сержановіча, камандзе будзе вылучаны dealmaker, паспяховы прадпрымальнік (да прыкладу, dealmaker быў нават Рычард Брэндсан), які будзе курыраваць праект, кансультаваць каманду, дапамагаць прывабліваць інвестараў і кліентаў, арганізоўваць камунікацыю з дзяржаўнымі арганізацыямі. Таксама беларускі стартап атрымае юрыдычную падтрымку. Даўжыня Global Entrepreneur Programme адзін год.

Адбор у Global Entrepreneur Programme паспяхова супаў з планамі каманды Cashew. Яшчэ летась стартап вызначыў для сябе два ключавыя рынкі для развіцця – Беларусь і Вялікая Брытанія, прывабіў інвестыцыі брытанскага банка Barclays, прайшоў акселератар Techstars у Тэль-Авіве.

Cashew – сэрвіс QR-плацяжоў, які інтэгруецца ў мабільныя праграмы банкаў. Тэхналогія дазваляе прадаўцам прымаць безгатоўныя плацяжы без ўстаноўкі тэрмінальнага абсталявання, а пакупнікам разлічыцца з дапамогай праграмы, адсканаваўшы QR-код. Таксама сэрвіс зніжае камісію за транзакцыі. Фінтэх-стартап Cashew стаў першым беларускім праектам, які атрымаў падтрымку Barclays Accelerator і Techstars. Таксама Cashew быў прызнаны найлепшым стартапам 2019 года.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках