24 красавiка 2024, Серада, 17:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пампэа: Планы Крамля асуджаныя на крах

1
Пампэа: Планы Крамля асуджаныя на крах
МАЙК ПАМПЭА
ФОТА: REUTERS

Вашынгтон будзе падтрымліваць санкцыі супраць Масквы, пакуль яна не верне Крым.

Планы Расеі ўзаконіць акупацыю Крыма асуджаныя на крах, заявіў дзяржсакратар ЗША Майк Пампэа ў шостую гадавіну анэксіі паўвострава, паведамляе nv.ua.

"Праз шэсць гадоў Расея прадаўжае кіравацца хлуснёй і дэзінфармацыяй у сваёй няўдалай спробе ўзаконіць тое, што па-за законам. Яе намаганні асуджаныя на крах. Свет ніколі не забудзецца пра беспадстаўнае ўварванне Расеі ва Украіну», – заявіў ён.

Пампэа падкрэсліў, што ЗША асуджаюць незаконныя дзеянні Расеі ў Крыме і яе бесперапынныя агрэсіўныя дзеянні на Данбасе.

Вашынгтон будзе падтрымліваць санкцыі супраць Масквы да таго часу, пакуль Расея не верне Украіне кантроль над Крымам і не выканае Менскія пагаднення.

Пампэа таксама назваў узмацненне мілітарызацыі Крыма Расеяй пагрозай для агульнай бяспекі.

ЗША заклікалі Расею вызваліць усіх украінцаў, якіх яна захапіла, каб адпомсціць за мірнае іншадумства.

26 лютага 2014 года ў Сімферопалі адбыўся мітынг крымскіх татараў у падтрымку тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны і супраць правядзення пазачарговай сесіі Вярхоўнай Рады Крыма. Удзельнічалі у ім блізу 12 000 чалавек.

На наступны дзень, 27 лютага, будынкі Вярхоўнай Рады і Рады Міністраў Крыма былі захопленыя спецпадраздзяленнямі ГРУ РФ. Тады ж парламент Крыма на патрабаванне захопнікаў абвесціў пра правядзенне рэферэндуму аб далучэнні паўвострава да Расеі.

Вярхоўная Рада Украіны афіцыйна абвесціла 20 лютага 2014 года пачаткам часовай акупацыі Крыма і Севастопаля Расеяй.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках