23 красавiка 2024, aўторак, 18:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка: У траўні плануем падпісаць стратэгію ў інтэграцыі

60
Лукашэнка: У траўні плануем падпісаць стратэгію ў інтэграцыі
ФОТА: САША ГУСАЎ

Дыктатар заявіў, што ён з'яўляўся ініцыятарам «блізкіх стасункаў» з РФ.

Пра гэта Лукашэнка заявіў у размове са старшынёй Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі Міхаілам Мясніковічам, паведамляе БелТА.

– Мы прыхільнікі інтэграцыі. Рэальнай інтэграцыі, без прымусу. Яшчэ пры Ельцыну мы ініцыявалі гэтую рэальную інтэграцыю. Калі разбагацелі, асабліва Расея – пачалася незразумелая таўкатня. Мы плануем падпісаць у траўні стратэгію інтэграцыі да 2025 года. Мы павінны прапанаваць сур'ёзны варыянт стратэгіі, калі мы хочам пабудаваць наш хаўрус.

Нагадаем, у 2019 годзе перамовы Лукашэнкі і Пуціна пра так званую інтэграцыю і ўзгадненне дарожных картаў выклікалі масавыя пратэсты ў Беларусі.

Напісаць каментар 60

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках