28 верасня 2020, панядзелак, 0:03
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Падтрыманыя Турцыяй атрады сірыйскай апазіцыі адбілі яшчэ адзін горад у Асада

7
Падтрыманыя Турцыяй атрады сірыйскай апазіцыі адбілі яшчэ адзін горад у Асада

Ён знаходзіцца на скрыжаванні дзвюх буйных трасаў, якія вядуць з Алепа на захад і поўдзень Сірыі.

У Ідлібскай зоне дээскалацыі атрады памяркоўнай сірыйскай апазіцыі вярнулі кантроль над горадам Серакіб.

У Серакібе перасякаюцца дзве буйныя трасы М4 (Алепа – Латакія – Хама) і М5 (Алепа – Дамаск), што вядуць з горада Алепа на захад і поўдзень Сірыі, адзначае агенцтва «Анадолу».

Увечары ў сераду, 26 лютага, пасля жорсткіх баёў атрады апазіцыі ўвайшлі ў прыгарады Серакіба, а потым прарвалі абарону прыхільнікаў Асада ў цэнтры населенага пункта.

Тым часам прыхільнікі Асада пры падтрымцы ВКС Расеі і праіранскіх атрадаў наймітаў пад камандаваннем афіцэраў КВІР за суткі захапілі да 20 паселішчаў на поўдні зоны дээскалацыі.

Нагадаем, прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган у сераду даў зразумець, што ён можа паспрабаваць аспрэчыць кантроль Расеі над сірыйскай паветранай прасторай, заявіўшы, што шукае спосабы нанесці ўдар па атакоўным сірыйскім урадавым сілам.