27 верасня 2020, Нядзеля, 22:27
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Мянчанка: Падаражэнне адчуваецца ва ўсіх сфэрах

11
Мянчанка: Падаражэнне адчуваецца ва ўсіх сфэрах

Рост цэн б'е па кішэні.

Жыхарка Менску падзялілася меркаваннем з прэс-службай грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» сваім меркаваннем пра актуальныя праблемы:

- Бензін даражэе, і гэта адчувальна. Быццам пакрысе, але забірае грошы. Камунальныя паслугі - тое самае, усё павялічваецца. Заробак - не надта, хацелася б большага. Хоць я і працую ў прыватнай структуры, мы маем свае тарыфы, і яны - не павялічваюцца, хацелася, каб было больш. Грамадскі транспарт - тое самае. Транспарт нібыта нармальна, усё чыста, але падаражэнне - адчувальнае. Заробкі не павялічваюцца, а можна сказаць, што стаяць на ранейшым месцы. Тыя ж самыя харчы ў крамах, таксама іх кошт расце.