23 красавiка 2024, aўторак, 21:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прадпрыемствы ў студзені больш актыўна звальнялі працаўнікоў, чым наймалі

5
Прадпрыемствы ў студзені больш актыўна звальнялі працаўнікоў, чым наймалі
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Скарачэнні закранулі прамысловасць, будаўніцтва, ахову здароўя ды іншыя сферы.

Прадпрыемствы ў студзені больш актыўна звальнялі працаўнікоў, чым прымалі новых Гэта вынікае са звестак Белстату, піша tut.by. Уладкавалі на працу ў мінулым месяцы 43 165 чалавек, а звольнілі - на 3134 чалавекі больш. У статыстыцы не ўлічваюцца мікраарганізацыі і малыя арганізацыі без падпарадкаванасці. Журналісты паглядзелі, у якіх галінах больш актыўна аддавалі працоўныя кніжкі.

Колькасць прынятых перавысіла колькасць звольненых у арганізацыях, якія займаюцца водазабеспячэннем; зборам, апрацоўкай і выдаленнем адкідаў, дзейнасцю для ліквідацыі забруджванняў (+149,1%), аперацыямі з нерухомай маёмасцю (+50,2%). Больш актыўна бралі на працу, чым звальнялі, таксама ў такіх сфэрах, як інфармацыя і сувязь (+27,8%), горназдабыўная прамысловасць (+22,2%), адукацыя (+17,8%), творчасць, спорт, забавы і адпачынак (+16,9%), паслугі часовага жыхарства і харчавання (+4,6%), прафесійная, навуковая і тэхнічная дзейнасць (+ 1%).

У астатніх галінах у студзені было больш звольненых, чым прынятых на працу. Сярод іх - будаўніцтва (узятых было на 5,8% менш, чым звольненых), прамысловасць у цэлым (-17,9%), фінансавая і страхавая дзейнасць (-29,9%), ахова здароўя і сацыяльныя паслугі (-5,8% ).

Паводле звестак Белстату, у 2019 годзе вялікія і сярэднія прадпрыемствы Беларусі прынялі на працу 689,8 тысячы чалавек, а звольнілі 736,1 тысячы чалавек. У чыстым выглядзе было звольнена 46,3 тысячы чалавек, што параўнальна з колькасцю жыхароў Пружанскага або Пінскага раёнаў.

У рэгіянальным разрэзе найбольшыя чыстыя звальнення адзначаныя ў Менскай вобласці. На працу было прынята на 9680 чалавек менш, чым звольнена. Абласцей, у якіх было б зафіксаванае чыстае прыйманне на працу за 2019 год, не адзначана.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках