25 красавiка 2024, Чацвер, 4:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нафта патаннела да гадавых мінімумаў

2
Нафта патаннела да гадавых мінімумаў

З пачатку тыдня цана ўпала амаль на 3,5 даляра.

Напярэдадні цана нафты ўпала да мінімуму за 13 месяцаў і ў чацвер, 27 лютага, зніжаецца далей, піша korrespondent.net.

Так, красавіцкія ф'ючэрсы на Brent таннелі ў Лондане на $ 0,76 (на 1,42%), да $ 52,67 за барэль. За таргі серады Brent патаннела на $ 1,52 (на 2,77%), да $ 53,43 за барэль.

Красавіцкія ф'ючэрсы на WTI таннелі на электронных таргах на ньюёрскай таварнай біржы (NYMEX) на $ 0,73 (на 1,50%), да $ 48 за барэль. За папярэднюю сэсію цана кантракту знізілася на $ 1,17 (на 2,34%), закончыўшы дзень на адзнацы $ 48,73 за барэль - мінімуме з 7 студзеня 2019 года.

Цана нафтавых кантрактаў на наступны месяц на Шанхайскай міжнароднай энэргетычнай біржы (INE) у чацвер упала на 3,8% - да 368 юаняў за барэль. За дзень да гэтага зніжэнне цаны склала 4,2%.

Як тлумачыць Dow Jones, на нафту цісне асцярога аб тым, што пошасць новага каранавірусу негатыўна паўплывае на глабальную эканоміку, а значыць, і на попыт на сыравіну.

Адзначым, яшчэ на пачатку тыдня нафта Brent прадавалася даражэй за 56 даляраў за барэль.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках