25 красавiка 2024, Чацвер, 6:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларуску не пускаюць на працу пасля вяртання з Італіі

58
Беларуску не пускаюць на працу пасля вяртання з Італіі
НАТАЛЛЯ ЛАДУЦЬКА

Афіцыйна каранавірус у Беларусі пакуль не пацверджаны.

Жыхарка Менска Наталля Ладуцька паехала з расейскім тураператарам у тур па карнавалах Еўропы. Адным з пунктаў падарожжа была Італія, дзе праз сітуацыю з каранавірусам ужываюцца павышаныя захады бяспекі. Праблем з вяртаннем у Беларусь у яе не ўзнікла, але цяпер жанчыну...не пускаюць на працу, піша «Новое время».

Наталля Ладуцька працуе галоўнай бухгалтаркай у адной з прыватных кампаній. Па прыездзе дырэктар кампаніі адмовіў Наталлі ў выхадзе на працу і намагае на тым, каб яна прайшла 14-дзённы каранцін за кошт свайго адпачынку. Са слоў жанчыны, кіраўнік спасылаецца на тое, што ў Паўночнай Італіі, адкуль яна вяртаецца, ўвялі каранцін, таму яна таксама павінна прайсці каранцін альбо здаць аналізы на праверку наяўнасці віруса.

«Мы былі на карнавале ў Швайцарыі ў Люцэрне, затым пераехалі на Французскую Рыўеру. Былі на карнавале ў Ніцы і Мянтане. Праблемы пачаліся, калі вечарам прыехалі на начлег у Турын, а італійскія ўлады ў гэты вечар скасавалі карнавал у Іўрэі. Потым спакойна пераехалі ў Верону, затым у Венецыю, дзе закрылі для наведвання сабор Святога Марка і выставу Цыцыяна і Рубенса, якая там праходзіла. Усё астатняе працавала. Затым пераехалі ў Клагенфурт. Спакойна пераехалі мяжу з Аўстрыяй, ніякага кантролю на мяжы не было, вечарам перасеклі мяжу з Чэхіяй, таксама ніякага кантролю. Сёння без праблем прайшлі польскую мяжу. Паралельныя групы звязаліся з кіраўніком нашай групы і распавялі, што без праблем прыляцелі ў Маскву, там таксама ніякага кантролю або падвышанай увагі да іх не было», - распавяла Наталля Ладуцька.

Жанчына не адчувае праблем са здароўем, а таму не хоча ісці на каранцін за свой рахунак і мае намер выйсці на працу.

Дырэктар кампаніі Аляксандр Свідзерскі пацвердзіў, што сапраўды прапанаваў Наталлі пабыць у 14-дзённым каранціне.

«Яна - патэнцыйны носьбіт вірусу. Без розніцы, будзе яна праходзіць абследаванне за свой кошт або мы можам усё аплаціць. Калі яна не разумее, што пандэмія ўжо тут, то мне вельмі шкада. Калі хтосьці можа спыніць вірус, ён павінен гэта рабіць, кожны на сваім працоўным месцы. Вы думаеце, вірус не гуляе ў Беларусі? Ды яго тысячы, проста ніхто яшчэ не звяртаўся. Трэба гэта спыняць, можна знайсці кампраміс, па пагадненні бакоў, а не так, што я прыехала з Італіі, прыйду і ўсіх вас заражу», - сказаў Аляксандр Свідзерскі.

Дадамо, што афіцыйна каранавірус у Беларусі пакуль не пацверджаны, як і не абвешчаная пандэмія ў свеце.

А вось прадстаўнікі незалежнага прафзвязу РЭП уважаюць спробу працадаўцы адправіць Наталлю Ладуцьку на каранцін за дыскрымінацыю.

«Я тут бачу дыскрымінацыю, бо нават калі чалавек пабываў у пэўнай краіне, гэта не значыць, што ён заразіўся на каранавірус. Калі наймальнік клапоціцца пра здароўе астатніх супрацоўнікаў, хай ён прапануе ёй пайсці на каранцін і абследавацца за кошт прадпрыемства, - кажа прававы інспектар працы незалежнага прафзвязу РЭП Леанід Судаленка. - Калі гэтая жанчына звернецца да нас і мы пойдзем з ёй у суд, мы давядзём, што гэта дыскрымінацыя. Яна можа адмовіцца праходзіць абследаванне за свой кошт, сказаць, што ўпэўненая ў сваім здароўе і пагадзіцца на абследаванне за кошт наймальніка».

Працоўнае заканадаўства, са слоў Леаніда Судаленкі, не прадугледжвае такіх сітуацый. Яно кажа толькі аб тым, што пры прыёме на працу наймальнік можа накіраваць чалавека прайсці медагляд. Ну і ў залежнасці ад тыпу дзейнасці, напрыклад, у харчовай галіне да лекараў трэба звяртацца раз на паўгода. Але ў выпадку з Наталляй гэта магчыма толькі за кошт працадаўцы.

«Гэта абсалютная бязглуздзіца - адпраўляць на каранцін усіх, хто прыязджае з Італіі, бо адтуль прыязджае шмат людзей. Калі ўсе наймальнікі Беларусі пачнуць гэта рабіць, то эканоміцы будзе прычыненая вялікая шкода. Трэба выконваць баланс паміж клопатам аб грамадскім здароўі і эканамічным эфектам, - дадае Андрэй Стрыжак, чалец рады прафзвязу РЭП. - Усім, хто сутыкаецца з такімі сітуацыямі дыскрымінацыі, раім звяртацца ў незалежны прафзвяз РЭП, будзем разбірацца».

Напісаць каментар 58

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках