23 красавiка 2024, aўторак, 14:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Нямеччыне з'явілася «анты-Грэта»

20
У Нямеччыне з'явілася «анты-Грэта»

19-гадовая дзяўчына крытыкуе швэдскую экалагічную актывістку і адмаўляе маштабы змены клімату.

У Нямеччыне набірае папулярнасць 19-гадовая YouTube-блогер Наомі Зайбт, якую называюць «Анты-Грэтай» за крытыку швэдскай экалагічнай актывісткі Грэты Тунберг, піша Esquire.

Як паведамляе The Guardian, Наомі Зайбт збіраецца выступіць на гэтым тыдні на найбуйнейшай палітычнай Канферэнцыі кансерватараў ЗША (Conservative Political Action Conference або CPAC), дзе будуць такія спікеры, як Дональд Трамп, віцэ-прэзідэнт ЗША Майк Пэнс і іншыя палітыкі.

Наомі Зайбт стала запісваць ролікі на YouTube з траўня 2019 года. На відэа яна асуджае «істэрыю» і «паніку» вакол пытання змены клімату і мяркуе, што ўсе заявы пра яго шкоду для чалавецтва моцна перабольшаныя. Дзяўчына называе пазіцыю экалагічных актывістаў «агіднай антычалавечай ідэалогіяй» і нават выкарыстоўвае каронную фразу Грэты Тунберг «Як вы можаце?» ў дачыненні да нямецкіх СМІ, якія пішуць пра экалагічны рух.

Пры гэтым Наомі не спрачаецца з тым, што праз парніковыя выкіды планета становіцца цяплейшай, але, на яе думку, навукоўцы і актывісты перабольшваюць маштабы праблемы. Са слоў Наомі, яна не хоча, каб людзі панікавалі, а хоча, каб яны думалі.

Самой Зайбт мянушка Анты-Грэта не падабаецца, бо яна ўважае сябе за самастойную асобу са сваімі думкамі, а не марыянетку ў руках экалагічных скептыкаў.

«Усім прывітанне! Мяне клічуць Наомі Зайбт, і я новы чалец Heartland Institute. У мяне ёсць для вас выдатныя навіны: канца свету праз змены клімату не будзе. Насамрэч, праз 12 гадоў мы ўсё яшчэ будзем тут, будзем фатаграфаваць на наш дзевятнаццаты айфон твіты пра прэзідэнта і абмяркоўваць апошнія зорныя плёткі», - кажа дзяўчына на відэа.

Наомі Зайбт называе сябе чальцом аналітычнага цэнтра Heartland Institute, які некаторыя СМІ звязваюць з Белым домам і дзейным прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам.

Цэнтр Heartland Institute займаецца адмаўленнем кліматычных змяненняў і развянчаннем міфаў экалагічнага актывізму. У 1990-я гады Heartland Institute супрацоўнічаў з тытунёвай кампаніяй Philip Morris і распаўсюджваў інфармацыю пра тое, што паленне тытуню не ўплывае на развіццё рака лёгкіх.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках